НОВОСТИ СТОЛИНА НАВIНЫ ПАЛЕССЯ
Search
Rate this post

Добраўпарадкаванне дарог, транспартны падатак, сямейны капітал – такія тэмы ўздымалі жыхары Століншчыны ў грамадскай прыёмнай у мінулую сераду, калі гутарылі з начальнікам аддзела па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб Сяргеем Сапонам.

Станам дарогі паміж Варанямі і яго населеным пунктам заклапочаны жыхар вёскі Бухлічы Віктар Стрыбулевіч. Сваю прапанову ўдасканаліць дарожныя зносіны ён выказаў па тэлефоне.

Лагічным працягам тэмы ўтрымання дарог Століншчыны стаў зварот у грамадскую прыёмную жыхара раённага цэнтра Мікалая Пратасавіцкага.

– Няхай бы транспартны падатак, які спаганяецца ў бюджэт краіны з уладальнікаў аўта- і мотатранспарту, выкарыстоўвалі па тэрытарыяльным прынцыпе, – гаворыць малады чалавек. – Калі б людзі пэўна ведалі, што гэты фінансавы збор пойдзе на паляпшэнне дарог свайго раёна, то, думаецца, і тэхнічны агляд сваіх транспартных сродкаў праводзілі рэгулярна і больш ахвотна.

Акрамя таго наведвальнік пацікавіўся ўмовамі датэрміновага выкарыстання сямейнага капіталу, бо мнагадзетная сям’я вядзе будаўніцтва індывідуальнага жылля.

Нагадваем, што меркаванне па актуальных пытаннях развіцця свайго населенага пункта, раёна і краіны ў цэлым можа выказаць кожны, звярнуўшыся ў грамадскую прыёмную з 8.00 да 13.00, з 14.00 да 17.00 гадзін у рабочыя дні (кабінет № 25, служба «адно акно» раённага выканаўчага камітэта), тэл. 2 04 38.​

Сёння ў грамадскай прыёмнай ​ з 17.00 да 18.00 гадзін працуе Вячаслаў Шэлест, дырэктар філіяла ААТ «Берасцейскі пекар» ​ Столінскі хлебазавод, старшыня РГА «Белая Русь». Телефон для сувязі 2 04 38.

На наступным тыдні ў грамадскай прыёмнай будуць дзяжурыць: 2 снежня (серада) – Аляксандр Бурда, начальнік Столінскага ўчастка паштовай сувязі Пінскага РУПС Брэсцкага філіяла РУП «Белпошта»; 4 снежня (пятніца) – Святлана Піва, начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі.

Галіна ГАШЧУК

Фота​

аўтара

 

Об авторе
admin
Показать все новости
Посмотрите последние новости этого автора
Незабыўныя сустрэчы
Наши дети

Наши дети

17 января, 2026
Герои среди нас

Герои среди нас

17 января, 2026

Оставить комментарий

Похожие новости