НОВОСТИ СТОЛИНА НАВIНЫ ПАЛЕССЯ
Search
Rate this post

Зноў першымі ў раёне закончылі жніво ў КСУП «Варані». Такая хуткасць абумоўлена тым, што ў гаспадарцы ўбіралі ўсяго 500 гектараў. Менш толькі ў ААТ «Кароцічы». Але як па-іншаму, калі ў КСУП «Варані» не самыя лепшыя землі і проста можна страціць збожжа, калі ўбіраць несвоечасова.
– Першы камбайн на ўборку збожжавых выйшаў у поле 15 ліпеня, – расказвае дырэктар гаспадаркі Віктар СІМОНЧЫК. – Так, у нас невялічкія плошчы, таму мы першыя і заканчваем. Гэта ні ў якім разе не азначае, што мы хочам перад кімсьці паказацца лепшымі. Не. Так проста атрымліваецца. З чатырох камбайнаў адзін пакінулі ў вёсцы, каб абмалаціць збожжа мясцовым жыхарам. А такіх у нас каля 15 чалавек. Тры экіпажы былі накіраваны на дапамогу іншым гаспадаркам – адзін у КУВП «Манькавічы» і два ў УП «Рубельскі».
– Хачу адзначыць, што ў гэтым годзе ў нас крыху лепей з ураджайнасцю – 29,9 ц/га супраць леташніх 28,4 ц/га. Усяго ўдалося сабраць амаль 1500 тон збожжавых. Нягледзячы на якасць нашай зямлі на некаторых участках атрымлівалі больш за 40 ц/га аўса, ячменю і іншых культур. Амаль 30 ц/га – лічу, не мяжа для нас. Пры пэўных умовах можна дадаваць некалькі цэнтнераў.

Аляксандр НІКІФАРЭНКА
Фота аўтара

Об авторе
admin
Показать все новости
Посмотрите последние новости этого автора
Маленькие интересные факты про сон
Гороскоп на 23 октября
Гороскоп на 22 октября 

Оставить комментарий

Похожие новости