НОВОСТИ СТОЛИНА НАВIНЫ ПАЛЕССЯ
Search
Rate this post

На 3 жніўня ў раёне ўбрана 14 тысяч гектараў збожавых і зернебабовых культур, што складае 70,3 працэнта. Намалочана амаль 55,9 тысячы тон збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 39,7 ц/га.

Першыя «тысячнікі»

У пятніцу, 31 ліпеня, першых «тысячнікаў» жніва ў полі павіншаваў старшыня райвыканкама Рыгор Пратасавіцкі і старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Аляксандр Лузай.


Вызначыўся экіпаж у складзе Уладзіміра Шуканава і Дзмітрыя Багаткі з СВК «Фядорскі», якія на «Лексіёне-670» убралі 364,4 гектара і намалацілі 1317,5 тоны збожжа. Да таго ж у гаспадарцы існуе практыка, што за пэўным камбайнам замацаваны аўтамабіль. Дык вось Дзмітрый Багатка час ад часу падмяняе калегу за штурвалам магутнага камбайна, а ў асноўным адвозіць збожжа на дапрацоўку. Колькі намалацілі ўдвух – столькі Дзмітрый і перавёз. Гэтая лічба таксама найбольшая ў раёне.
– Камбайн у полі ўсяго другі сезон, – расказвае вопытны работнік жніва Уладзімір Шуканаў. – Працаваць на ім – адно задавальненне. Працуем прыкладна з 10-11 гадзін раніцы і да позняга вечара, каб як мага больш убраць за дзень, таму што плошчы вялікія. Ды і надвор’е спрыяе, таму настрой на гэтае жніво добры.
У КСУП «Відзіборскі» таксама ёсць экіпажы і вадзіцелі, якія размянялі першую тысячу тон намалочанага і перавезенага збожжа. Не першы сезон добра працуюць у полі камбайнеры Уладзімір Вярэніч і Канстанцін Малей. На сёння яны на камбайне КЗС-10 убралі 230 гектараў і намалацілі 1120 тон збожжа. А лепшым у гаспадарцы вадзіцелем на адвозцы збожжа з’яўляецца Аляксей Вярэніч, які на аўтамабілі МАЗ-5551 перавёз 1132 тоны збожжа. З гэтымі дасягненнямі работнікаў павіншаваў першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Мікалай Мароз. Таксама ў КСУП «Відзіборскі» адзначылі і самы вопытны экіпаж камбайнераў – братоў-пенсіянераў Юрыя і Ілью Неўдахаў, якія і зараз гатовыя якасна і хутка выканаць важную работу.
А ў суботу ранкам, першага жніўня, на мехдвары КУВП «Манькавічы» Аляксандр Лузай павіншаваў першых «тысячнікаў» гэтай гаспадаркі – камбайнераў Валерыя Хараўца і Анатоля Пачко, якія на.КЗС-1218 убралі 264,4 гектара і намалацілі 1130,1 тоны збожжа.

Об авторе
admin
Показать все новости
Посмотрите последние новости этого автора
Столинский район на ВНС 2025
Гороскоп на 22 декабря

Гороскоп на 22 декабря

17 декабря, 2025
Гороскоп на 21 декабря

Гороскоп на 21 декабря

17 декабря, 2025

Оставить комментарий

Похожие новости