НОВОСТИ СТОЛИНА НАВIНЫ ПАЛЕССЯ
Search
Rate this post

Рапс для гаспадарак – адносна новая культура. Масавая сяўба, як згадваюць спецыялісты, пачалася ў гаспадарках у канцы мінулага і пачатку новага тысячагоддзя.
Паслядоўна культура заваявала папулярнасць, у першую чаргу з-за сваёй прывабнай цаны рэалізацыі. Ды і рапс – амаль першая культура ў гаспадарцы, якая прыносіць першыя грошы на рахунак. Не будзем прыводзіць да параўнання азімы ячмень, які ўбіраецца крыху раней, таму што яго вырошчваюць лічаныя гаспадаркі і ў невялікай колькасці. А каштоўнасць і выгада рапсу відавочная – з яе робяць алей, які ў сваю чаргу выкарыстоўваецца для вырабу маргарыну, а таксама ў металургічнай, мылаварнай, скураной і тэкстыльнай вытворчасці.


На Століншчыне вырошчваннем рапсу займаюцца амаль усе гаспадаркі. З пачатку жніва лепшую ўраджайнасць паказваюць аграрыі УП «Рубельскі» – 27,5 цэнтнера з гектара.
– Па плане ў нас было пасеяць азімага рапсу на плошчы 180 гектараў, – расказвае галоўны аграном УП «Рубельскі» Васіль ГЛЯД. – Але пасеялі каля 230. Частку ўбралі на зялёны корм, а частка рапсу падмёрзла ці выкісла вясной. Так і засталося да ўборкі ў нас колькі планавалі – 180 гектараў. Пачалі ўборку двума камбайнамі ў суботу, 11 ліпеня. Чакаем днямі яшчэ адзін на дапамогу. Калі надвор’е аптымальнае, то за дзень адзін камбайн убірае каля 10-12 гектараў. Таму мы плануем справіцца за тыдзень.
Рапс вырас добры, высокі. Трэба яго якасна і хутка ўбраць без страт, таму што гэта першыя грошы для нас. Лічыце самі – адзін кілаграм рапсу каштуе 80 капеек, а за кіло пшаніцы даюць 50 капеек. Пры тым, што пшаніца самая каштоўная са збожжавых.
Пасля агляду ўсіх збожжавых гаспадаркі прыйшлі да высновы, што ўраджай будзе лепшы за леташні. Таму як прыйдзе час, кінем усе наяўныя сілы на ўборку, каб завяршыць яе ў аптымальныя тэрміны.
Аляксандр
НІКІФАРЭНКА
Фота аўтара

Об авторе
admin
Показать все новости
Посмотрите последние новости этого автора
Центр общественного наблюдения
И погода благоволит

И погода благоволит

17 января, 2025
Повторение – мать учения

Оставить комментарий

Похожие новости