НОВОСТИ СТОЛИНА НАВIНЫ ПАЛЕССЯ
Search
Rate this post

ААТ «Кароцічы» лічыцца адной з лепшых гаспадарак у  раёне. Тут заўсёды кіпіць работа. Працуюць на полі, на фермах і на будоўлі. З 2016 года тут пабудавалі тры цялятнікі, зараз узводзяць чавёрты.

– У нас на кожнай ферме свая вузкая спецыялізацыя. На малочна-таварным комплексе «Збішча» і малочна-таварнай ферме «Луткі» – дойныя каровы. А на астатніх – адкорм і гадоўля статка, з чым у нас узнікла праблема. Старыя цялятнікі сталі непрыгоднымі, паколькі служылі больш за трыццаць гадоў. Было вырашана пабудаваць з нуля новыя памяшканні. Сродкі ў нас з’явіліся, дзякуючы рэалізацыі прадукцыі малочна-таварнага комплексу. І мы не сталі марудзіць, – расказвае дырэктар ААТ «Кароцічы» Васіль Кудласевіч.

Першую ферму пабудавалі за шэсць месяцаў. Астатнія – за чатыры.

– У будаўнічай брыгадзе шэсць чалавек – старшы брыгадзір Генадзь Халімончык, Васіль Тарчыла, Данііл Бірук, Сяргей Вяргун, браты Іван і Валерый Кудласевічы, – далучаецца да размовы прараб Рыгор Сямейка. – Іларыён Мароз і Іван Савонаў займаюцца зварачнымі работамі. Пачынаем у шэсць гадзін раніцы, а ўдзень, калі моцная спёка, абед доўжыцца тры гадзіны. Далей працягваем працаваць зноў да сямі гадзін вечара. Мы павінны здаць будынак роўна ў тэрмін. Гэты плануем здаць у экплуатацыю праз месяц. Таму, калі патрэбна, працуем і па выхадных.

– Адначасова робім сцены і дах, зварваем дзверы. Спыняе ход работ толькі надвор’е, ды і то ненадоўга. З будаўнічымі матэрыяламі ў нас праблем няма. Калі чагосьці не хапае, то, каб не губляць часу, пазычаем у суседняй гаспадаркі ААТ «Палессе-АВМ». Потым, калі нам дастаўляюць, аддаём.  Усе нашы хлопцы вопытныя, адказныя і працуюць сумленна.

І сапраўды, у час майго візіту будаўніцтва яшчэ аднаго цялятніка ішло поўным ходам. Праўда, каб яго занатаваць, давялося ўгаворваць работнікаў. Маўляў, яны не пры парадзе. Але ж ці гэта галоўнае, калі справы рухаюцца наперад?

Ганна МЕЛЬНІК

Фота  аўтара 

Об авторе
admin
Показать все новости
Посмотрите последние новости этого автора
Гороскоп на 25 августа

Гороскоп на 25 августа

21 августа, 2025
Гороскоп 24 августа

Гороскоп 24 августа

21 августа, 2025
В Смоленской области запрещен ввоз из Беларуси более 4 тонн ягодной продукции.

Оставить комментарий

Похожие новости