НОВОСТИ СТОЛИНА НАВIНЫ ПАЛЕССЯ
Search
Rate this post

Гэтую прафесію Валерыя Балтуха – вучаніца 9 «Б» класа сярэдняй школы № 1 аграгарадка Альшаны – выбрала для сябе ў будучыні, бо лічыць яе адной з самых цікавых і прэстыжных.
Як адзначаюць настаўнікі, здольнасці ў дзяўчыны ёсць. Яна камунікабельная, цудоўна спраўляецца з усімі заданнямі і паказвае добрыя вынікі ў валоданні мовамі. У гэтым годзе Валерыя Балтуха заняла другое месца ў раённай алімпіядзе па беларускай мове і трэцяе – па рускай мове. На добрым узроўні валодае англійскай мовай, бо разумее, што без яе зараз нікуды.
Па ўсіх астатніх прадметах у дзяўчыны таксама выдатныя адзнакі, таму яна з’яўляецца прэтэндэнткай на залаты медаль. Як прадстаўніца новага пакалення, Валерыя робіць першыя крокі ў журналістыцы ў інтэрнэтнай прасторы і вядзе свой блог у Інстаграме.
– Не сакрэт, што зараз моладзь даведваецца пра апошнія навіны дзякуючы інтэрнэт-рэсурсам. І ў гэтым ёсць свае плюсы: аператыўнасць інфармацыі, хуткасць доступу. Але ёсць і мінусы. Адзін з іх і самы галоўны, на мой погляд, гэта безліч усякіх фэйкаў, з дапамогай якіх пэўныя выданні ўздымаюць сабе вялікія рэйтынгі. Таму бывае цяжка высветліць, дзе праўда, а дзе хлусня. У святле апошніх па-дзей, калі ўвесь свет змагаецца з такой навалай, як каронавірус, гэта асабліва актуальна. Думаю, што кожны журналіст павінен несці адказнасць за кожнае слова.
– Валерыя, значыць, справядлівасць для цябе на першым месцы!
– Сапраўды так. Яшчэ я паважаю смелых людзей, якія не баяцца гаварыць праўду. Канешне, пакуль я не магу дакладна ведаць, як складзецца маё жыццё, але я б не хацела здрадзіць сваім прынцыпам.
– Калі ты выбіраеш такую прафесію, значыць, плануеш развітацца з родным аграгарадком?
– Вярнуцца я заўсёды паспею. Так кажуць і мае бацькі. А пакуль у кішэні маладосць, запал і імкненне, трэба спрабаваць свае сілы. Я не разумею людзей, якія загадзя адмаўляюцца ад сваіх жаданняў, маўляў, гэта складана. Але жыццё і дадзена, каб перамагаць перашкоды. Ёсць выказванне, што вучыцца трэба на чужых памылках, з якім я не цалкам згодна. Кожны чалавек індывідуальны і на адную і тую сітуацыю рэагуе па-рознаму. Мне больш даспадобы іншая прымаўка: людзей слухай, а свой розум май. Безумоўна, трэба прыслухоўвацца да парад, аналізаваць. Але выбар павінен быць толькі за табой. Тады не будзе на каго скардзіцца, хіба толькі на сябе. У мяне такое меркаванне.
– Валерыя, зараз працягваюцца вясновыя канікулы. Як іх праводзіш ты?
– Мая сям’я, як і большасць у Альшанах, займаецца вырошчваннем агародніны, таму мне ёсць чым заняцца. Да таго ж у мяне малодшая сястра і брат, якім тры і два гады адпаведна. А яшчэ з’явіўся час на мой любімы занятак – чытанне. Зараз чытаю «Повелитель мух» Уільяма Голдзінга. Кнігі я часцей за ўсё бяру ў свайго класнага кіраўніка Марыі Андрайчук. У будучыні хацела б напісаць сваю кнігу. Упэўнена, жыццё падкажа мне цікавы сюжэт.
Ганна
МЕЛЬНІК

Об авторе
admin
Показать все новости
Посмотрите последние новости этого автора
Победная Пасха

Победная Пасха

18 апреля, 2025
«Всецарица» прибудет на Столинщину
Одна жизнь – один шанс

Оставить комментарий

Похожие новости