НОВОСТИ СТОЛИНА НАВIНЫ ПАЛЕССЯ
Search
Rate this post

Цікавая сустрэча з пагранічнікамі

26 лютага ў гарадскім Доме культуры г. Століна адбудзецца сустрэча камандавання Пінскага пагранічнага атрада з насельніцтвам.

У рамках сустрэчы з жыхарамі прыгранічча пагутараць прадстаўнікі пагранатрада, а з канцэртнай праграмай выступіць ўзорна-паказальны ансамбль Інстытута пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь. Таксама запланаваны выстаўка ўзбраення і тэхнікі, разборка-зборка аўтамата  і паказальнае выступленне кінолагаў.

Пачатак мерапрыемства ў 15.30 гадзін.

Людміла КАСПЯРОВІЧ

Оставить комментарий

Похожие новости