НОВОСТИ СТОЛИНА НАВIНЫ ПАЛЕССЯ
Search
Rate this post

23 ліпеня непадалёку  ад аг. Альшаны адбыўся пажар.

У 2.25 загарэлася драўляная будаўнічая бытоўка,  што належыць ТАА «Лотос» (г. Мозыр).

У выніку пажару пашкоджана ўнутраная аддзелка і маёмасць, што знаходзілася ўнутры пабудовы. Пры тушэнні пажару атрымаў апёкі вартаўнік 1970 года нараджэння, які імкнуўся самастойна ліквідаваць узгаранне да прыезду выратавальнікаў.

Мужчына дастаўлены на лячэнне ў тэрапеўтычнае аддзяленне Столінскай ЦРБ.

Прычына пажару высвятляецца. Ужо стала вядома, што ў бытоўцы не быў усталяваны аўтаномны пажарны апавяшчальнік, які мог бы прадухіліць такія  наступствы.

Людміла КАСПЕРОВІЧ

*Фото носит иллюстрационный характер

Оставить комментарий

Похожие новости