НОВОСТИ СТОЛИНА НАВIНЫ ПАЛЕССЯ
Search
Rate this post

Роўна год таму, у Дзень народнага адзінства, на базе сярэдняй школы № 2 г. Століна адчыніў свае дзверы музей у гонар камандзіра 2-й брыгады асаблівага прызначэння Сцяпана Паўлавіча Каплуна.

Сотні навучэнцаў і гасцей нашага горада ўжо наведалі гэты музей і бліжэй пазнаёміліся з гісторыяй партызанскага руху. Пошукавы атрад, сфарміраваны на базе школы, працягвае сваю працу. Дзеці пад кіраўніцтвам сваіх педагогаў папаўняюць фонд музея.
Таму да дня нараджэння музея, а таксама ў гонар Дня народнага адзінства з’явілася новая экспазіцыя «Зорка», прысвечаная партызанскаму руху менавіта на тэрыторыі Столінскага раёна.
Спонсарам, які падтрымаў ідэю, стаў дырэктар РУП «Брэсцкае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры» Васіль Халадцоў. На стварэнне дадзенай экспазіцыі ён вылучыў 3.000 беларускіх рублёў.
Раней за актыўны ўдзел у стварэнні музея С. П. Каплуна на базе сярэдняй школы № 2 г. Століна і праведзеную пошукавую працу старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Ярашэвіч уручыў памятныя знакі «Юны абаронца Айчыны» Грамадскай палаты Саюзнай дзяржавы навучэнцам – Яніне Беразоўскай, Алегу Лазурэнку, Пятру Ліпскаму і Вікторыі Мазоль. Расійскім камітэтам ветэранаў памятнымі знакамі «За адзнаку ў пошукавым руху» ўзнагароджаны дырэктар СШ № 2 Наталля Ляшкевіч, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце, настаўнік рускай мовы і літаратуры Марына Каральчук, кіраўнік пошукавага атрада Таццяна Пявец.

Надзея Грэчка
Фота аўтара

Об авторе
admin
Показать все новости
Посмотрите последние новости этого автора
Гороскоп на 20 октября
Гороскоп на 19 октября
Гороскоп на 18 октября

Оставить комментарий

Похожие новости