НОВОСТИ СТОЛИНА НАВIНЫ ПАЛЕССЯ
Search
Rate this post

Няпростай выдалася сярэдзіна тыдня для работнікаў Столінскага лясгаса райаддзела па надзвычайных сітуацыях

Спачатку, 14 красавіка, яны ліквідавалі складаны пажар у 64-м квартале Дубайскага лясніцтва непадалёк ад в. Сіціцк, а на наступны дзень тушылі пажар у 71-м квартале гэтага ж лясніцтва – у в. Кораб’е. На тушэнні было задзейнічана больш за 30 чалавек, а таксама спецыялізаваная тэхніка. Прыцягвалася таксама дапамога МНС.
– Першы пажар быў зафіксаваны ў 17 гадзін 11 хвілін, ліквідаваны ў 22.15, а тушылі да 01.30, – прывялі храналогію падзей у Столінскім лясгасе.
У агульнай складанасці работнікі Столінскага лясгаса змагаліся з агнём амаль восем гадзін, пацвердзіўшы ў чарговы раз свой прафесіяналізм і ўменне працаваць у найскладанейшых умовах, абумоўленых вялікай колькасцю сухой расліннасці і цяжкай праходнасцю. Плошча пажару ўдакладняецца.
Папярэдняя прычына пажару – падпал. Матэрыялы будуць накіраваныя ў праваахоўныя органы для дачы прававой ацэнкі.
Другі пажар, на якім удалося пабываць і карэспандэнтам «НП», здарыўся днём 15 красавіка ў в. Кораб’е – над выяўленнем узгарання дакладна спрацавала сістэма «Лясны вартавы». Неадкладна да месца выбылі пажарныя разлікі – Столінскага лясгаса і РАНС.
Дзякуючы зладжаным дзеянням агняборцаў пажар удалося хутка лакалізаваць і ліквідаваць.

Оставить комментарий

Похожие новости