НОВОСТИ СТОЛИНА НАВIНЫ ПАЛЕССЯ
Search
Rate this post

У гэтым годзе пяць юных спартсменаў Давыд-Гарадоцкай ДЮСШ сталі навучэнцамі Брэсцкага абласнога вучылішча алімпійскага рэзерву.
Сваіх двух падапечных перадаў у вучылішча трэнер па лёгкай атлетыцы Анатоль Пашкевіч. Ураджэнец Давыд-Гарадка Уладзіслаў Петравец і Маргарыта Сычэвіч з Хотамля былі вызначаны ў секцыю кідання кап’я.
Іван Ярмоліч з Альшан, Дар’я Кавальская з Церабяжова і Мікіта Ляшкевіч з Сямігосціч таксама гэты навучальны год пачалі ў Брэсце. Для перадачы ў вучылішча іх падрыхтаваў трэнер па дзюдо, двойчы «Малады чалавек года» Іван Сямейка. Трэба дадаць, што яны былі залічаны дзякуючы перамогам і прызавым месцам на афіцыйных спаборніцтвах.
Усе іспыты мінулі і нашы спартсмены абжываюцца на новым месцы. Як праходзіць працэс адаптацыі, пацікавілася ў Мікіты Ляшкевіча:
– Усё добра, новыя ўмовы спадабаліся. Я жыву ў адным пакоі разам з Іванам Ярмолічам, а ў суседнім два хлопцы з Баранавіч. Сістэма блочная, таму мы часта бачым адзін аднаго. Размяшчэнне зручнае, на трэніроўкі далёка дабірацца не трэба. Адзінае, да чаго пакуль цяжка звыкнуць, – гэта рэжым. Першая трэніроўка пачынаецца ў 7.30 і доўжыцца каля паўтары гадзіны. Далей мы снедаем і ідзём на заняткі. Дарэчы, тут намнога цяжэйшая вучэбная праграма, таму даводзіцца многа вучыць. Спадзяюся, хутка падцягнуся. У 15.00 – зноў трэніроўка. Дзве гадзіны мы на татамі, а таксама працуем над фізічным станам. Апошні прыём ежы ў 19.30, пазней нельга. Трэба дадаць, што чыпсы, газіраваныя напіткі, салодкасці і гэтак далей – пад забаронай. Калі знойдуць – забяруць. Карыстацца тэлефонам можна без абмежаванняў, але на гэта асабліва часу не хапае. У 23.00 наш куратар абходзіць усе пакоі, каб паглядзець, ці ўсё ў парадку. Магу сказаць, што з усімі пытаннямі смела можна звяртацца ў любы час.
– А ці не сумуеш па роднай школе, па вёсцы?
– Шчыра скажу, пакуль няма калі. З бацькамі пастаянна на сувязі. Сябры таксама цікавяцца. Гэта было маё рашэнне – паступаць у вучылішча, таму я не адступлю. А зараз усе свае сілы аддаю дзюдо. Першыя спабрніцтвы пройдуць у лістападзе. Хачу даказаць, што не здарма тут знаходжуся.
Жадаем поспехаў Мікіту і ўсім нашым спартыўным зорачкам. І няхай у будучыні яны ператворацца ў вялікія зоркі.
Ганна МЕЛЬНІК
Фота аўтара

Об авторе
admin
Показать все новости
Посмотрите последние новости этого автора
Столинский район на ВНС 2025
Гороскоп на 22 декабря

Гороскоп на 22 декабря

17 декабря, 2025
Гороскоп на 21 декабря

Гороскоп на 21 декабря

17 декабря, 2025

Оставить комментарий

Похожие новости