НОВОСТИ СТОЛИНА НАВIНЫ ПАЛЕССЯ
Search
Rate this post

Аграрыі Століншчыны упэўненымі тэмпамі вядуць сяўбу азімых збожжавых культур на зерне і зялёны корм. Восеньская сяўба праводзіцца аператыўна, без прастояў тэхнікі, выкарыстоўваючы ўвесь светлавы дзень.
У КСУП «Відзіборскі» высокімі тэмпамі ідзе работа як па падрыхтоўцы глебы да сяўбы, так і выкананне ўсіх астатніх агранамічных працэсаў. І ў гэтым заслуга ўсіх — ад кіраўнікоў вытворчых участкаў да непасрэдных выканаўцаў – механізатараў і паляводаў. Адна з буйных гаспадарак раёна КСУП «Відзіборскі» ўпэўнена лідзіруе: з 1845 га засеяна 1072 га (70 %), з іх на збожжа 1295 га і засеяна 1020 га, што складае 79 %.
Ударна працуе на ворыве механізатар Мікалай Карповіч, які з’яўляецца перадавіком і занесены на Дошку гонару прадпрыемства. Ён на трактары «Кіравец» рыхтуе глебу для восеньскай сяўбы.
Прама ў полі з працоўным поспехам механізатара павіншаваў старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Уладзімір Семянюк. Ён уручыў падзячны ліст абласнога камітэта прафсаюза работнікаў АПК і грашовую прэмію (на здымку).
Галіна
ГАШЧУК

Оставить комментарий

Похожие новости