НОВОСТИ СТОЛИНА НАВIНЫ ПАЛЕССЯ
Search
Rate this post

З лютага па кастрычнік 2023 года праводзілася рэканструкцыя МТФ в. Турское намаганнямі работнікаў ААТ «Палеская ніва».
Столiнская ПМК-24 была задзейнічана для ўстаноўкі клюшак.
– Поспех у любой справе не прыходзіць проста так, у яго ёсць свае складаючыя, – кажа дырэктар ААТ «Палеская ніва» Аляксей Бародзіч. – Наша гаспадарка вельмі вялікая, таму, каб дабіцца добрых паказчыкаў у вытворчасці малака і мяса, трэба ісці ў нагу з часам. Без поўнай рэканструкцыі будынкаў малочнатаварных фермаў не будзе станоўчага выніку. Узяць, напрыклад, жывёлін: пасля рэканструкцыі будынка каровы знаходзяцца на прывязным утрыманні з круглагадовым збалансаваным кармленнем. Каровы падзелены па групах і атрымліваюць усе неабходныя кармы – сянаж, сілас, канцэнтраты і інш. Сваімі сіламі выканалі рэканструкцыю двух кароўнікаў на 500 галоў дойнага статка. На дадзены момант загрузка няпоўная: на ферме знаходзяцца 358 жывёлін. Поўнасцю ўкамплектаваць яе плануецца да канца года. Пабудаваны даільны блок з устаноўкай даільнага абсталявання «Елачка». Праграма сістэмы кіравання даільнай залай дазваляе весці ўлік надояў па кожнай карове. Устаноўлена сістэма водапаення і сучаснае халадзільнае абсталяванне. Нягледзячы на тое, што МТФ в. Турское набірае добрую дынаміку, рэканструкцыя канчаткова не завяршылася. Ідзе поўным ходам добраўпарадкаванне тэрыторыі і агароджа фермы, падводзіцца відэаназіранне. Побач з МТФ уведзены дзве сянажна-сіласныя траншэі на пяць тысяч тон.
Дырэктар ААТ «Палеская ніва» паставіў перад сваімі работнікамі дастаткова складаную, але цалкам выканальную, як аказалася, задачу – завяршыць работы да прафесійнага свята аграрыяў. Вядома, было няпроста, але работнікі гаспадаркі працавалі на аб’екце з вялікім энтузіязмам і справіліся з пастаўленай задачай. Цяпер тут створаны камфортныя ўмовы і для працы работнікаў: ёсць пакой адпачынку, санітарны пакой з пральнай машынай, а галоўнае, людзі зараз знаходзяцца ў цяпле. На МТФ в. Турское працуюць дваццаць шэсць чалавек пад чулым кіраўніцтвам загадчыка Канстанціна Аблавушкі.
– Самы складаны перыяд перажылі, – гаворыць галоўны заатэхнік Аксана Вабішчэвіч. – Статак прывыкае да новых умоў. Цяпер усе намаганні накіраваны на рэабілітацыю кароў і вытворчасць.
На МТФ «Пескі» в. Цераблічы праведзена перабудова старой «радзілкі» пад цялятнік, які разлічаны на 200 галоў жывёлін.
Чарговую рэканструкцыю цялятніка для дарошчвання маладняку да шасці месяцаў скончылі ў ААТ «Палессе АВМ». Ён разлічаны на 400 месцаў. Адзначу, што ў самім цялятніку добраўпарадкавана камфортнае бытавое памяшканне для персаналу: ёсць санвузел, ацяпленне і месца для адпачынку.
– Неабходнасць рэканструкцыі цялятніка была прадыктавана часам, – кажа галоўны ветурач Віталь Васюхневіч. – На сёння тут зроблена ўсё для таго, каб арганізаваць работу жывёлаводаў з захаваннем сучасных тэхналагічных патрабаванняў і рэкамендацый, нарошчваць пагалоўе, змяншаючы пры гэтым працоўныя і грашовыя затраты.
Для зручнасці штомесячнага ўзважвання цялят для дарошчвання ў ААТ «Палессе АВМ» закуплены новыя перасовачныя вагі.
Дарэчы, уся работа па рэканструкцыі ў дзвюх гаспадарках была праведзена за кошт уласных сродкаў.
За апошнія некалькі гадоў у раёне было ўведзена ў строй нямала будынкаў пасля рэканструкцыі, якія прадугле-джваюць не толькі стварэнне камфортных умоў для работы людзей і ўтрымання жывёлін, але і пашырэнне, умацаванне вытворчай базы для далейшага нарошчвання тэмпаў вытворчасці, што з’яўляецца ўкладам у справу падтрымання харчовай бяспекі краіны. Наш раён – гэта месца, дзе з пакалення ў пакаленне прымнажаюцца добрыя традыцыі, жыве імкненне пераадолець цяжкасці і дзе кожны сваёй добрасумленнай працай уносіць свой уклад у развіццё сваёй малой радзімы.
Вольга СЕГЕН
Фота аўтара

Об авторе
admin
Показать все новости
Посмотрите последние новости этого автора
Окончание отопительного сезона
Белавиа рейсы

Белавиа рейсы

15 апреля, 2025
Блюда на Пасху 2025

Блюда на Пасху 2025

15 апреля, 2025
Предыдущая новость

Оставить комментарий

Похожие новости