НОВОСТИ СТОЛИНА НАВIНЫ ПАЛЕССЯ
Search
5/5 - (1 голос)

Разумеючы гэтае, у мінулы чацверг ААТ «Новая Прыпяць» першай пачало сеяць гарох. Прычым не толькі ў раёне, але і ў вобласці.


А чаго чакаць? – кажа дырэктар гаспадаркі Андрэй Засімовіч. – Як бачыце, вясна ў гэтым годзе імклівая, тэмпература спрыяльная – трэба спяшацца. Бо і так вільгаць з глебы выпараецца імгненна, вунь, які пыл застаецца пасля трактара. У гэты раз мы не сталі чакаць сваёй чаргі, а прапанавалі кіраўніцтву завода «Рольнік» пачаць сеяць першымі. Бо, чым раней пасееш, тым больш убярэш. Гарох паспее даспець, як трэба.


У гэтым годзе мы запланавалі пасеяць 100 гектараў гароха. Падрыхтавалі сельскагаспадарчыя агрэгаты і адправілі механізатараў на адно з палёў гаспадаркі каля вёскі Угалец. Хлопцы адказныя, тэхніка магутная, надвор’е выдатнае – павінны справіцца за чатыры дні.


І сапраўды на полі рупліва бегалі адразу два трактары. На адным з іх – «Кіраўцы», якога ў гаспадарцы ласкава называюць «кіруша», падрыхтоўваў зямлю вопытны механізатар Андрэй Стасько. Таксама засмучаўся з прычыны таго, што глеба хутка губляе апошнія кроплі вады, а ў прагнозах надвор’я дажджоў пакуль не значыцца.


Супакоіў іх аграном па ахове раслін Яўген Грыб, які, трымаючы ў руках глебу, паказаў, что вільгаці гэтай хопіць для таго, каб гарох узышоў. Але пагадзіўся, што ўмераныя ападкі не перашкодзілі бы.
У час нашай гутаркі, на загрузку насення пад’ехаў механізатар Руслан Бойка.


Работнік вельмі працавіты, – пахваліў яго Андрэй Канстанцінавіч. – Такія ў нас на вагу золата. З тэхнікай на «ты», і калі трэба затрымацца на рабоце – ніякіх прэтэнзій. Дарэчы, у нашай гаспадарцы дзейнічае двайная аплата, калі чалавек працуе звыш нормы альбо ў выхадны дзень. Мы клапоцімся пра нашых работнікаў і ствараем для іх лепшыя ўмовы.


Назірала за працэсам аграном ТАА «Рольнік» Наталля Жакун, якая строга сачыла, каб усё было выканана згодна з тэхналогіяй.
Самае галоўнае, гэта зямля, — падключылася яна да абмеркавання. – Гарох не любіць кіслую глебу, таму pH павінен быць у межах 6,0-7,0. Гэта холадаўстойлівая культура, насенне якой пачынае прарастаць пры тэмпературы глебы +1 … +2 ° C, але аптымальнай для дружных ўсходаў з’яўляецца тэмпература глебы +8 … +12 ° C. І вельмі цудоўна, што цяперашні сакавік на такія лічбы аказаўся шчодры. Таму чакаем ад ААТ «Новая Прыпяць» рэкорднай ураджайнасці.


У мінулым годзе першым сеялі культуру ў КСУП «Відзіборскі». А самая большая ўраджайнасць была атрымана ў КСУП «Прыпяць-2009» — 71 цэнтнер з гектара. Таксама гарох сеюць у ААТ «Палеская ніва», КСУП «Бережное». Далучыла ў гэтым годзе да гэтай пяцёркі і КУВП «Манькавічы». Ва ўсіх гаспадарках сяўба пройдзе ў розныя тэрміны, каб потым забяспечыць паступовую ўборку гарошка, які будзе адпраўляцца на перапрацоўку.
А якія ўраджаі будуць – пакажа час!
Ганна МЕЛЬНІК

Об авторе
admin
Показать все новости
Посмотрите последние новости этого автора
Без рецепта, но с советом
Хрыстос Уваскрос!

Хрыстос Уваскрос!

11 апреля, 2026
Гороскоп на 12 апреля

Оставить комментарий

Похожие новости