НОВОСТИ СТОЛИНА НАВIНЫ ПАЛЕССЯ
Search
Rate this post

Красавік – гарачая пара для гаспадарак раёна. Не выключэнне і ААТ «Кароцічы», дзе кіпяць работы. Паглядзець, дзе і што робіцца, адправіліся разам з галоўным аграномам гаспадаркі Аляксандрам Любічам.

Ва ўрочышчы Гуцаў поўным ходам ішла падкормка рапсу і ўнясенне рэгулятараў росту. З дапамогай апошніх удаецца змяніць натуральны працэс развіцця культур, палепшыць іх адаптацыю да новых умоў вырастання, дапамагчы супрацьстаяць стрэсу і павысіць ура-джайнасць. Таксама ідзе хімічная апрацоўка ад шкоднікаў, якія з’яўляюцца сур’ёзнымі ворагамі культуры. Усяго ў гаспадарцы пасеяна 200 гектараў азімага рапсу: 160 – на зерне і 40 – на зялёную масу. Сёлета гаспадарка набыла новую машыну для ўнясення вадкіх арганічных угнаенняў МЖТ-11-Ф. А гэтую работу выконваюць вопытныя механізатары Аляксей Комар і Уладзімір Коваль.
На другім полі ідзе падкормка азімых збожжавых азотнымі ўгнаеннямі, якія павышаюць ўраджайнасць культуры і паляпшаюць яе якасныя характарыстыкі.

Аляксей Комар і Уладзімір Коваль
брыгадзір Уладзімір Пракаповіч, Вадзім Вячорка і Сяргей Леська
галоўны аграном Аляксандр Любіч, механізаторы Аляксей Копец, Аляксей Кудласевіч і Андрэй Дарошка
Іван Мельнік

Якасць падкормкі выяўляецца ў паказчыках вегетатыўнай масы расліны і колькасці бялку. Пры недахопе азоту запавольваецца рост і развіццё расліны. За дзень атрымліваецца апрацаваць ад 80 да 100 гектараў азімых збожжавых. Заняты гэтай справай механізатары Сяргей Леська і Вадзім Вячорка. З імі на полі нязменны брыгадзір Уладзімір Пракаповіч, які па-гаспадарску расцілае плёнку, каб лішкі ўгнаення не сыпаліся на зямлю і не спалілі расліну.
– Усё трэба рабіць якасна, – кажа Уладзімір Сцяпанавіч. – Асабліва ў сельскай гаспадарцы, дзе ўсё ідзе па ланцугу. Дрэнна падкарміў культуру – атрымлівай дрэнны ўраджай, а значыць, кармоў не чакай добрых і гэтак далей. А нашы хлопцы – малайцы, адказныя і робяць сумленна.
Як толькі ўсталюецца спрыяльнае надвор’е, у ААТ «Кароцічы» пачнецца сяўба царыцы палёў – кукурузы. Стрымліваюць начныя замаразкі, якія не даюць зямлі прагрэцца. А аптымальная тэмпература для гэтай культуры павінна складаць 8-12 градусаў цяпла на глыбіні глебы ў 10 сантыметраў.
Пакуль жа ідзе культывацыя сельскагаспадарчых угоддзяў, прадугледжаных пад сяўбу кукурузы. Дарэчы, яе плануецца пасеяць на 500 гектарах, што на 30 гектараў больш, чым у мінулым годзе. На адным з палёў шчыруе механізатар з 27-гадовым стажам Іван Мельнік. Разам з ім працуе Аляксандр Клімовіч.
– Зямля нібы попел, тэрмінова патрэбен дождж, – робіць высновы вопытны працаўнік.
Галоўны аграном таксама згаджаецца: вільгаці ў глебе недастаткова для добрай усходжасці сельгаскультур. Якая б ні была дасканалая тэхналогія, апошняе слова заўсёды за надвор’ем. Усяго ў гаспадарцы ў гэтым го-дзе пасеяна 100 гектараў пшаніцы, 50 – ячменю, 50 – зернебабовых культур, 10 – гароху, 60 – люцэрны і 110 – аднагадовых культур. Сяўбу правялі ў даволі кароткі тэрмін – 20 дзён. Добра, што тэхніка не падводзіла, былі спрыяльныя пагодлівыя ўмовы. А самае галоўнае, канешне, гэта людзі. На «Джон Дзіры» і МТЗ 3522 працавалі Андрэй Дарошка, Аляксей Копец і Аляксей Кудласевіч, якімі ганарыцца кіраўніцтва гаспадаркі і дзякуе ім за добрасумленную працу.
Ганна МЕЛЬНІК
Фота аўтара

Об авторе
admin
Показать все новости
Посмотрите последние новости этого автора
Гороскоп на 25 августа

Гороскоп на 25 августа

21 августа, 2025
Гороскоп 24 августа

Гороскоп 24 августа

21 августа, 2025
В Смоленской области запрещен ввоз из Беларуси более 4 тонн ягодной продукции.

Оставить комментарий

Похожие новости