НОВОСТИ СТОЛИНА НАВIНЫ ПАЛЕССЯ
Search
Rate this post

Тэма аказання паслуг жыллёва-камунальнай службай раёна хвалявала частку жыхароў, што тэлефанавалі ў ходзе правядзення «прамой лініі» памочнікам Прэзідэнта – інспектарам па Брэсцкай вобласці Анатолем Маркевічам.
На гэтым тыдні Анатоль Мечыслававіч, будучы на Століншчыне, вёў тэлефонны дыялог з жыхарамі па самых разнастайных пытаннях.
Людзі звярталіся з просьбамі дапамагчы вырашыць праблемы, напрыклад, з вызначэннем межаў зямельных участкаў, з устанаўленнем групы інваліднасці, з увекавечаннем памяці родных, загінуўшых падчас Вялікай Айчыннай вайны. Некалькі пытанняў тычылася добраўпарадкавання населеных пунктаў, а таксама рамонту дарог і інш.
Пры адказе на тэмы навядзення парадку памочнік Прэзідэнта Анатоль Маркевіч адзначыў, што і жыхары населеных пунктаў не павінны заставацца ў баку ад вырашэння пытанняў падобнага роду.
Як стала зразумелым у хо-дзе «прамой лініі», асобны блок пытанняў сфарміраваўся ў адносінах работы жыллёва-камунальнай гаспадаркі раёна. У прыватнасці, на сёння трэба разумець, што заключэнне насельніцтвам дагавораў на вываз адходаў з’яўляецца абавязковым на заканадаўчым узроўні. Але і выкананне камунальнікамі сваіх абавязкаў па зборы смецця ад домаўладанняў, яго вывазе, складанне зручных для людзей графікаў руху спецтранспарту – гэта першачарговая задача ЖКГ. У сувязі з гэтым пытанне работы Столінскай ЖКГ менавіта ў агучаным кірунку ўзята пад пільную ўвагу і будзе на пастаянным кантролі.
Калі прааналізаваць агучаныя людзьмі праблемы, то некаторыя з іх можна было вырашыць раней на мясцовым узроўні. Гэта таксама заўважыў Анатоль Мечыслававіч. Часам чалавек нават і не імкнуўся звярнуцца ў сельскі Савет ці райвыканкам. Хаця, зрабіўшы гэта, даўно б, напэўна, і забыў пра сваю праблему.
Пераважная колькасць жыхароў, якія патэлефанавалі ў гэты дзень памочніку Прэзідэнта, атрымала дакладныя адказы на свае пытанні. Некаторым яны будуць дасланы ў пісьмовым выглядзе пасля правя-дзення дадатковага разбіральніцтва.
Мы бачым, што сёння людзі маюць магчымасць звярнуцца да службовых асоб любога ўзроўню і з дапамогай асабістых прыёмаў, часам выязных, і «прамых тэлефонных ліній». Ды пры ўсім гэтым трэба разумець і меру адказнасці не толькі кіраўнікоў, але і саміх жыхароў. Калі чалавек жадае атрымаць менавіта такі адказ, які ён для сябе ўжо абазначыў, а не як не іншы, гэтага можа і не быць. Таму што ўсе дзеянні рэгламентуюцца на заканадаўчым узроўні. І трэба быць гатовым да гэтага, да чыноўніка якога б рангу вы ні звярнуліся.
Алена КЛІМУШКА
Фота аўтара

Об авторе
admin
Показать все новости
Посмотрите последние новости этого автора
Гороскоп на 25 августа

Гороскоп на 25 августа

21 августа, 2025
Гороскоп 24 августа

Гороскоп 24 августа

21 августа, 2025
В Смоленской области запрещен ввоз из Беларуси более 4 тонн ягодной продукции.

Оставить комментарий

Похожие новости