НОВОСТИ СТОЛИНА НАВIНЫ ПАЛЕССЯ
Search
Rate this post

Аксана Місюра 25 гадоў працуе сакратаром прыёмнай дырэктара Палескага лясгаса. Як адзначаюць яе калегі, з гадамі яна толькі папрыгажэла. Заўсёды са шчырай усмешкай, ніколі не бачылі яе ў дрэнным настроі.
Засмучацца Аксана Уладзіміраўна сапраўды не любіць, бо ўпэўнена ў тым, што любыя праблемы вырашальныя. Бо па жыцці – аптымістка.
Аксана – карэнная гарадчучка. Сюды ж вярнулася пасля заканчэння Столінскага дзяржаўнага аграрна-эканамічнага каледжа і ўладкавалася ў Палескі лясгас. За гэты час ёй давялося працаваць пры трох кіраўніках і ўсіх яна ўспамінае добрым словам. Калектыў за гэты час памаладзеў, прыйшло многа маладых спецыялістаў. Але адно ў ім засталося нязменным – гэта з’яднанасць і ўзаемапавага.
Гэта, дарэчы, было відавочна няўзброеным вокам, пакуль фатаграфавала жанчыну. Усе цікавіліся, калі можна будзе прачытаць матэрыял і дадалі: «Яна ў нас, як тая вясна».
Менавіта гэтая пара года любімая ў Аксаны Уладзіміраўны. Асабліва яна чакае май, калі ўсё ў квецені.
Вельмі любіць, калі распускаюцца ружы, якіх у яе аж 14 гатункаў! А яшчэ абажае хрызантэмы, якія ў мінулым годзе вельмі парадавалі, бо зацвілі ўсе 60 кустоў.
А вось самымі дарагімі кветкамі ў жыцці жанчына лічыць сваіх двух сыноў. Старэйшы Назар зараз студэнт Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. Хоча стаць хірургам. Дарэчы, і малодшы сын Багдан, які ў гэтым годзе закончыць школу, таксама выбраў медыцыну.
Ёсць мара і ў яе – адправіцца ў марскі круіз па Міжземным моры. Вельмі любіць ваду, бо сама прадстаўнік воднай стыхіі – Рак па знаку задыяка.
Калі ёсць час, любіць пераглядваць старое кіно. Геніяльным лічыць фільм 1971 года «Афіцэры». А таксама ў захапленні ад «Унесённых ветром», асабліва ёй падабаецца галоўная гераіня Скарлет О’Хара. Імпануюць яе ўпэўненасць, смеласць і разам з тым жаноцкасць.
Надыходзячы Міжнародны жаночы дзень будзе адзначаць у кампаніі сябровак – Таццяны, Алены і Людмілы. Гэтай традыцыі ўжо многа гадоў. Ад кожнай гаспадыні – каронная страва. У Аксаны Уладзіміраўны гэта мясная запяканка. Збяруцца ў каго-небудзь дома, будуць жартаваць і ўспамінаць мінулае. Жанчыны ўсё ж такі.
Ганна
МЕЛЬНІК
Фота аўтара

Об авторе
admin
Показать все новости
Посмотрите последние новости этого автора
Гороскоп на 25 августа

Гороскоп на 25 августа

21 августа, 2025
Гороскоп 24 августа

Гороскоп 24 августа

21 августа, 2025
В Смоленской области запрещен ввоз из Беларуси более 4 тонн ягодной продукции.

Оставить комментарий

Похожие новости