26 сентября

USD

EUR

Столин

20C

Усё трэба рабіць па-гаспадарску

21.08.2020

64

0

Толькі ў такім выпадку будзе толк. Так лічыць Рыгор Сямейка з аграгарадка Кароцічы, які з’яўляецца прарабам будаўнічай брыгады ААТ «Кароцічы».
Пазнаёміцца з ім з’явілася магчымасць, калі я наведвала гаспадарку каля месяца таму. Тады Рыгор Андрэевіч кіраваў будаўніцтвам новых цялятнікаў, якія ўзводзіліся на месцы старых. За чатыры апошнія гады іх пабудавалі чатыры, да канца года плануецца зрабіць яшчэ адзін. Будаўнікі муравалі сцены, зваршчыкі займаліся варотамі.
– У нас працуюць хлопцы, як гаворыцца, «з рукамі», – адзначае Рыгор Андрэевіч. – На будаўніцтве толькі такія і патрэбны, таму што ад прафесіяналізму кожнага залежыць агульны вынік. На будаўніцтва аб’екта адводзіцца вызначаны час і мы павінны справіцца ў тэрмін. Работнікі разумеюць гэта, таму дагэтуль мы ні разу не падвялі. Калі ёсць затрымка з матэрыяламі, мы, каб не губляць час, пазычаем іх у суседняй гаспадарцы ААТ «Палессе АБМ». А потым аддаем. Трэба выручаць адзін аднаго. Акрамя будаўніцтва новых аб’ектаў, брыгада займаецца рамонтам, якога ў любой гаспадарцы дастаткова. Таму работа ў нас ёсць заўсёды.
Дома, як і на рабоце, у Рыгора Андрэевіча ўсё па-гаспадарску. Пабудаваў дыхтоўны дом. З часам вакол яго з’явіліся хлеў, гараж, лазня і нават альтанка, у якой, асабліва летнімі вечарамі, любіць збірацца ўся сям’я. З жонкай Верай выхоўваюць чацвярых дзяцей. Старэйшая Ганна – урач. У мінулым годзе скончыла школу дачка Лізавета. У восьмы клас пойдзе яшчэ адна дачка Аляксандра, а сын Максім – у шосты.
– Я вельмі ганаруся сваімі дзецьмі і хачу, каб яны добра ўладкаваліся ў жыцці. Вучу, каб ашчадна ставіліся як да свайго часу, так і да грошай. Мне даспадобы прымаўка: трэба не многа зарабляць, а з розумам траціць. Моладзі зараз жа хочацца ўсяго і адразу. Але так не бывае. Калі чалавек гэта зразумее, нараканняў не будзе. А той, хто хоча працаваць і не цураецца работы, ніколі не застанецца без капейкі, – упэўнены Рыгор Сямейка.
Ганна МЕЛЬНІК
Фота аўтара

Автор публикации

не в сети 23 часа

admin

Комментарии: 1Публикации: 3557Регистрация: 17-05-2019

Обсуждение

Для отправки комментария Вам необходимо войти или зарегистрироваться.

Разработка сайта

Яндекс.Метрика