1 октября

USD

EUR

Столин

13C

Пачалася ўборка кукурузы з палёў у ААТ «Новая Прыпяць»

28.08.2020

258

0

У мінулую нядзелю адбыліся раённыя Дажынкі, але работа ў гаспадарках працягваецца. Зараз ідзе ўборка кукурузы. У аўторак гэтую культуру пачалі ўбіраць з палёў у ААТ «Новая Прыпяць». Справа кіпела ва ўрочышчы Леваноўшчына, дзе было пасеяна 75 гектараў кукурузы.


На ўборцы задзейнічана тры экіпажы. На двух «Ягуарах» працуюць браты Іван і Васіль Слуцкія, Міхаіл Андрайчук і Васіль Андрайчук, на КВК-700 – Аляксандр Арлянін і Аляксандр Андрайчук. Да сянажных траншэй адвозяць кукурузу 10 трактароў і пяць МАЗаў.
Сярод перадавікоў вадзіцелі Мікалай Бразоўскі з Веляміч, які працуе 12 гадоў, і Іван Грыб, працоўны стаж якога складае 33 гады, Васіль Кісель і Леанід Ляшкевіч.
Як расказаў Мікалай Пінчук – кіраўнік вытворчага ўчастка № 1, тут пасеяна 700 гектараў кукурузы. Усяго ж патрэбна ўбраць 1595 гектараў на сянаж і 150 гектараў – на зерне.
Кукуруза ў гэтым годзе добрая, ураджайнасць трымаецца на ўзроўні мінулага года і зараз складае 310 цэнтнераў з гектара. Вышыня расліны ў некаторых месцах дасягае трох метраў, нядрэнныя і катахі.
Каб кукуруза «ператварылася» ў корм, патрэбен месяц. Каля сянажных траншэй віртуозна працуюць амкадоры. На трамбоўцы заняты Аляксей Андрайчук, Мікалай Семянюк-Бясан і ўжо мясцовая легенда – Пётр Андрусевіч, якому ў гэтым годзе споўнілася 70 гадоў.
Што пасееш, тое і пажнеш – гучыць народная прымаўка. Дарэчы, уборка кукурузы сёлета пачалася раней, чым у мінулым годзе, бо сельскагаспадарчыя ўгоддзі патрэбна падрыхтаваць пад сяўбу азімых культур. Зараз якраз сеюць азімы рапс, які будзе ўзыходзіць на 280 гектарах. Таксама будзе пасеяна 900 гектараў азімай пшаніцы, 400 гектараў азімага трыцікале і 100 гектараў азімага жыта.
Каб не было дэфіцыту кармоў ранняй вясной, сеюць 200 гектараў азімай свірэпы ў сумесі з азімым жытам, што дасць неабходны для збалансаванага корму бялок.
На камбінаваным глебаапрацоўчым агрэгаце працуе Сяргей Мамайка. А сеюць які год запар вопытныя работнікі Уладзімір Буяк і Уладзімір Музычын.
Галоўны аграном гаспадаркі Сяргей Строк адзначыў, што цяперашнія ўмовы надвор’я – цяпло і вільгаць – вельмі спрыяльныя для сяўбы. Работы праводзяцца строга па тэхналогіі. Таму застаецца спадзявацца, што будучая вясна, у адрозненне ад гэтай, злітуецца і не стане ствараць перашкод.
Ганна МЕЛЬНІК
Фота аўтара

Автор публикации

не в сети 16 часов

admin

Комментарии: 1Публикации: 3570Регистрация: 17-05-2019

Обсуждение

Для отправки комментария Вам необходимо войти или зарегистрироваться.

Разработка сайта

Яндекс.Метрика