25 ноября

USD

EUR

Столин

5C

Хто рана ўстае, таму Бог дае

13.11.2020

183

0

Чалавеку заўсёды трэба добрае слова. І калі чуеш яго ад кіраўніцтва, адразу адчуваеш упэўненасць у сваіх сілах. Вось і Васіль Кудласевіч – дырэктар ААТ «Кароцічы» – усіх сваіх работнікаў лічыць самымі лепшымі.
Адзін з такіх – механізатар Валерый Леська, які працуе на Амкадоры. Сустрэлі мы яго на рабоце, ён якраз займаўся чысткай новых цялятнікаў, уведзеных у эксплуатацыю ў гэтым годзе.
Сам Валерый Рыгоравіч родам з Лутак, дзе і жыве разам з сям’ёй. Прыйшоў працаваць 25 гадоў таму тады яшчэ ў калгас «Дружба» механізатарам. Быў заняты на адвозцы збожжа у час уборкі, прыводзіў палі ў парадак перад сяўбой і выконваў іншую работу. Ужо 13 гадоў працуе на Амкадоры. Асноўная работа – нарыхтоўка кармоў. Дарэчы, упершыню мы сустрэліся менавіта тады, калі ён трамбаваў траншэю. Трэба было бачыць, наколькі віртуозна валодае механізатар тэхнікай – цяжкі трактар бегаў, што канькі на лёдзе, калі трамбаваў сянаж.
– За столькі гадоў я з Амкадорам адзіным цэлым стаў, – жартуе Валерый Рыгоравіч. – Безумоўна, ёсць свае складанасці. Працуеш і ў спёку, і без выхадных, калі трэба паспяшацца. Мяркую, гэта разумеюць усе, хто заняты ў сельскай гаспадарцы. Бо гэта вялікі механізм, у якім патрэбна, каб усе шрубкі працавалі бездакорна. Дрэнна затрамбуем – якасць кармоў загубіцца, а гэта значыць – праца многіх людзей. У мяне прынцып: рабі як трэба.
Акрамя мужа, працуюць у гаспадарцы яшчэ два члены сям’і. Жонка Наталля – аператар машыннага даення на ферме «Луткі». Там жа працуе на трактары сын Станіслаў, які нядаўна вярнуўся з арміі. Так мовіць, сямейны падрад Леськаў стараецца дзеля агульнага дабрабыту.
Яшчэ адзін сын Фёдар – студэнт Пінскага індустрыяльна-педагагічнага каледжа. Дачка Аліна – школьніца. Пабудавалі свой дом. У гаспадарцы трымаюць і свінак, і курэй, і трусоў.
– Калі паспяваеце ўсё?
– Хто рана ўстае, таму Бог дае, – смяецца механізатар.
Дарэчы будзе адзначыць, што пастараўся Валерый Леська на славу. Па выніках гэтага года ААТ «Кароцічы» стала першым у вобласці па нарыхтоўцы кармоў сярод гаспадарак, у якіх да 5000 гектараў сельгасугоддзяў.
Віншуем з гэтым дасягненнем і жадаем усім работнікам дабрабыту ў сем’ях і павагі на рабоце.

Ганна МЕЛЬНІК
Фота аўтара

Автор публикации

не в сети 3 часа

admin

Комментарии: 1Публикации: 3847Регистрация: 17-05-2019

Обсуждение

Для отправки комментария Вам необходимо войти или зарегистрироваться.

Разработка сайта

Яндекс.Метрика