1 октября

USD

EUR

Столин

13C

Браты па справе

21.08.2020

100

0

ААТ «Церабяжоў-Агра» хоць і не з’яўляецца лідарам у раёне па ўраджайнасці і намалоце, але часта становіцца прызёрам як раённага спаборніцтва, так і абласнога.
Калі ў мінулым годзе гаспадарка стала трэцяй у вобласці, то ў гэтым годзе – трэцяй у раёне. І гэта, задумайцеся на хвілінку, пры адным з самых нізкіх балаў зямлі – 24. У чым сакрэт поспеху – расказаў дырэктар ААТ «Церабяжоў-Агра» Мікалай ДЗЯМКО, пазітыўны чалавек з якасным гумарам.
Гэтае жніво для нас асаблівае – упершыню мы намалацілі больш за тры тысячы тон збожжа. Гэта адбылося дзякуючы зладжанай рабоце ўсяго калектыву, таму што выніковы ўраджай складаецца з таго, як прайшла сяўба, як унесены мінеральныя ўгнаенні, як апрацаваны пасевы.
А на самім жніве вызначыўся экіпаж камбайнераў у складзе Аляксея і Пятра Юрчукоў, якія ўпершыню ў гісторыі нашай гаспадаркі намалацілі больш за тысячу тон. Усяго падчас уборкі ў бункер іх камбайна «Палессе GS-12» трапіла 1200 тон збожжа. Хачу адзначыць, што яны, браты не па крыві, а па агульнай справе, якасна падрыхтавалі тэхніку і прайшлі ўборку без паломак. Таксама ў нас ёсць і вадзіцель-тысячнік – Яўген Вярэніч, які яшчэ зусім малады, але праявіў свае самыя лепшыя якасці. На гэтым жніве яму ўдалося перавезці 1100 тон збожжа. Гэта таксама пакуль для нас лепшы паказчык. І астатнім ёсць на каго раўняцца. Не магу не сказаць яшчэ пра адзін экіпаж камбайнераў, якому не хапіла ўсяго 80 тон да тысячы. Гэта Уладзімір Жабрацкі і Іван Бык. Спадзяюся, што ў наступным годзе яны таксама размяняюць тысячу тон. Таксама вялікі ўклад унеслі спецыялісты – галоўны інжынер Анатоль Андрыяшка і галоўны аграном Сяргей Ракала. Дзякуй ім вялікі за іх адданую працу.
Што цікава, мы пачалі стабільна трапляць у прызёры спаборніцтваў з самай нізкай па якасці глебай! У параўнанні з гаспадаркамі з Альшанскай зоны, дзе за кошт натуральнай урадлівасці атрымліваюць, напрыклад, 15 цэнтнераў з гектара, то мы атрымліваем усяго сем. І, каб атрымаць тыя ж 15 цэнтнераў, нам патрэбна ўнесці мінеральных кампанентаў амаль у два разы болей.
Аляксандр НІКІФАРЭНКА
Фота аўтара

Автор публикации

не в сети 21 минута

admin

Комментарии: 1Публикации: 3571Регистрация: 17-05-2019

Обсуждение

Для отправки комментария Вам необходимо войти или зарегистрироваться.

Разработка сайта

Яндекс.Метрика