• ru
  • by
  • 7 декабря

    USD

    EUR

    Столин

    -2C

    Без работы, як птушка без крылаў

    19.11.2021

    221

    0

    З брыгадзірам жывёлагадоўчай брыгады малочна-таварнай фермы «Пескі» ААТ «Палеская ніва» Галінай Куніцкай сустрэцца мы дамовіліся загадзя. Яна вітае мяне з хрызантэмамі ў руках.
    – Трэба на зіму схаваць, а то замерзнуць, – клапоціцца Галіна Іосіфаўна.
    Аказалася, загадчыца не толькі бездакорна спраўляецца са сваімі прамымі абавязкамі, але і добраўпарадкаваннем фермы з ахвотай займаецца. Упэўнена ў тым, што чалавеку важна, у якім месцы працаваць. Так мовіць, прыгажосць настрой уздымае.
    Галіна Іосіфаўна яшчэ ў дзяцінстве часта была тут, бо гэтай жа фермай калісьці загадваў яе бацька Іосіф Іванавіч Наскевіч. Тады, канешне, яна была не такая сучасная, як зараз, але парадак і дысцыпліна панавалі заўсёды. Бацька таксама любіў прыгажосць, таму пасадзіў цэлую алею бярозак, якія і зараз радуюць вока. Маці жанчыны Настасся Ігнатаўна працавала даяркай.
    Але Галіна Іосіфаўна не думала, што ферма стане і яе рабочым месцам. Пасля заканчэння школы паступіла ў Пінскае педвучылішча, выйшла замуж і разам з сям’ёй жыла ў вёсцы Ліпнікі Пінскага раёна. Вёска пакрысе знікала, таму праз 17 гадоў вырашыла вярнуцца на малую радзіму.
    Спачатку ўладкавалася даяркай у СВК «АграКолас». Адказная і працавітая, праявіла сябе як надзейны работнік, дзевяць гадоў таму Галіне Куніцкай было даручана ўзначаліць ферму. Пасля рэканструкцыі «Пескі» стаў самым буйным комплексам у гаспадарцы. Зараз тут знаходзіцца 1585 жывёлін, з якіх 633 – дойныя каровы. Усталявана самае сучаснае абсталяванне. Працуе 35 чалавек, за кожнага з якіх Галіна Іосіфаўна гарой.
    – На ферме няма месца безадказным работнікам, бо гэта вытворчасць. Усё строга па тэхналогіі. Добрыя паказчыкі – гэта вынік зладжанай працы. Аператары машыннага даення – дзяўчаты хоць маладыя, але вопытныя. І даглядчыкі хвіліна ў хвіліну на месцы. Я імкнуся, каб у калектыве была добрая атмасфера, таму адразу вырашаю ўсе ўзнікшыя праблемы, – дзеліцца прынцыпамі работы жанчына.
    Да слова, яе муж Сцяпан Сцяпанавіч таксама мае дачыненне да сельскай гаспадаркі – працуе жывёлаводам на суседняй ферме ў Цераблічах. Працягнуў сямейную дынастую сын Аляксандр, палявод. А дачка Таццяна ажыццявіла маміну мару і стала настаўніцай.
    – Жыццё бывае вельмі цікавым, і яго нельга прадказаць. У адным упэўнена: што ні робіцца, усё да лепшага. Я не магу без сваёй работы, мне здаецца, без мяне тут усё парушыцца. Калі хварэла, не магла датрываць, пакуль ачуняю. Мае дзяўчаты, пабачыўшы мяне, таксама ўзрадаваліся. Кажуць, сумавалі. Гэта добра, калі на работу ідзеш з радасцю, – кажа Галіна Іосіфаўна.
    Віншую з надыходзячым святам усю сям’ю Куніцкіх і зычу поспехаў у рабоце.
    Ганна МЕЛЬНІК
    Фота аўтара

    Автор публикации

    не в сети 14 часов

    admin

    Комментарии: 1Публикации: 6683Регистрация: 17-05-2019

    Обсуждение

    Для отправки комментария Вам необходимо войти или зарегистрироваться.

    Разработка сайта

    Яндекс.Метрика