• ru
  • by
  • 23 октября

    USD

    EUR

    Столин

    7C

    Жыццё культуры прысвячаем

    12.10.2021

    307

    0

    Пад такой назвай прайшоў святочны канцэрт, прысвечаны Дню работнікаў культуры.
    – Паважаныя калегі, мы, бадай, адзіныя, хто арганізоўвае і праводзіць прафесійнае свята самастойна. Таму Дзень работнікаў культуры – унікальны па сваёй змястоўнасці, тут знаёмыя твары як у зале, так і за кулісамі, – падкрэслілі вядучыя.
    Ну як жа без узнагарод. Папоўніў сваю скарбонку заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь народны ансамбль народнай музыкі «Выцінанка». Ён узнагароджаны Прэміяй Беларускага прафесійнага саюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму ў намінацыі «Самадзейнае мастацтва».


    Прывітаў усіх начальнік аддзела культуры Столінскага райвыканкама Васіль Заруба.
    Удзячыў за работу і старшыня райвыканкама Рыгор Пратасавіцкі:
    – Работнікі культуры – гэта нашы надзейныя таварышы. Вы ствараеце святы, канцэрты, на якія хочацца ісці. Мне ніколі не было сорамна за культуру Століншчыны, наадварот, у мяне гонар за нашых прадстаўнікоў гэтай прафесіі. Вы – сапраўдныя прафесіяналы, – адзначыў Рыгор Васільевіч.
    Ён уручыў Ганаровую грамату Столінскага райвыканкама настаўніку па класе харэаграфіі Столінскай дзіцячай школы мастацтваў Ганне Буян. Ганаровую грамату Столінскага раённага Савета дэпутатаў – дырэктару Столінскага гарадскога дома культуры Кацярыне Сакаловай. Настаўнік па класе фартэпіяна Столінскай ДШМ Аксана Камарова атрымала Падзяку начальніка ўпраўлення культуры Брэсцкага аблвыканкама за шматгадовую працу і папулярызацыю музычнай творчасці.
    Сумесная ганаровая Грамата ўпраўлення культуры Брэсцкага аблвыканкама і Брэсцкай абласной арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму была ўручана вядучаму метадысту Столінскай клубнай сістэмы Ірыне Вабішчэвіч. Таксама адзначаны Ганаровай граматай аддзела культуры загадчык аўтаклуба Таццяна Цупа, загадчык Дубайскага дома культуры Таісія Платніцкая, настаўнік па класе фартэпіяна Столінскай ДШМ Вольга Вярэніч, настаўнік па класе баяна Давыд-Гарадоцкай ДШМ Аліна Тукіна, метадыст Столінскай раённай бібліятэчнай сістэмы Ірына Грэчка.
    Сёлета на Століншчыну прыехалі працаваць тры маладыя спецыялісты. Віталь Булгакаў, балетмайстар узорнага ансамбля танца «Карагод», паказаў «Рускія хлопалкі». Ганна Андрыевіч узначаліла гурток дызайну Белавушскага дома культуры. А вось Марыя Сыса – дзяўчына мясцовая і вярнулася на сваю радзіму ў Давыд-Гарадок – працуе настаўнікам па класе фартэпіяна Давыд-Гарадоцкай ДШМ.
    Святочны канцэрт быў непрацяглым, але вельмі прыгожым. Работнікі культуры – гэта людзі, якія заслугоўваюць павагі і добрых слоў. Гэта мы, гледачы, бачым вынік на сцэне. А колькі часу ідзе на падрыхтоўку, мы нават уявіць не можам. Таму шчыра дзякуем вам!
    Ганна МЕЛЬНІК
    Фота аўтара

    Автор публикации

    не в сети 22 часа

    admin

    Комментарии: 1Публикации: 6345Регистрация: 17-05-2019

    Обсуждение

    Для отправки комментария Вам необходимо войти или зарегистрироваться.

    Разработка сайта

    Яндекс.Метрика