28 января

USD

EUR

Столин

-3C

Памяць на гранітнай пліце

08.12.2020

177

0

На мінулым тыдні на чале з намеснікам старшыні  райвыканкама Сяргеем Сідарэвічам адбылося чарговае пасяджэнне раённай камісіі па пытаннях увекавечання памяці загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны.

Камісія разгледзела два пытанні, інфармацыю па якіх падрыхтаваў метадыст па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Аляксандр Марушка.
У КНІЗЕ «Памяць. Столінскі раён» указаны імёны 150 ураджэнцаў Мярлінскага і Храпуньскага сельскіх Саветаў, якія загінулі і прапалі без вестак на франтах Вялікай Айчыннай вайны. З іх жыхароў Мярлінскіх хутароў – 72, в. Рубрын – адзін, в. Вілье – 29, в. Колкі – 28, в. Храпунь – 20 чалавек.
Вывучаючы дакументы, якія знаходзяцца на пастаянным захоўваннні ў архіве Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі (сайт «АБД-мемарыял»), было ўстаноўлена, што з ліку ўказаных у кнізе «Памяць. Столінскі раён» загінуўшых ці прапаўшых без вестак у жывых засталіся пяць чалавек з Мярлінскіх хутароў, двое з в. Вілье і адзін чалавек з Рубрына.
Акрамя таго дадаткова ўстаноўлены трынаццаць імёнаў: васьмі жыхароў Мярлінскіх хутароў, трох – з в. Вілье і двух – з в. Храпунь, якія загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны.
З матэрыялаў Пінскага занальнага архіва сталі вядомы імёны дваццаці васьмі мірных жыхароў, расстраляных, павешаных, замучаных грамадзян – жыхароў цяпер ужо не існуючых Мярлінскіх хутароў, вёсак Храпунь і Колкі.
Імёны ўсіх ста васьмідзесяці чатырох чалавек – сто пяцьдзесят шэсць ваеннаслужачых і партызан і дваццаць восем мірных жыхароў – будуць увекавечаны на мемарыяльнай пліце на помніку ў вёсцы Цераблічы.
НА АДРАС раённага выканаўчага камітэта звярнуўся жыхар г. Лунінца Павел Акімавіч Дабрыянец па пытанні ўвекавечання памяці камандзіра 2-й партызанскай брыгады асобага прызначэння злучэння Брынскага ў гады Вялікай Айчыннай вайны – Сцяпана Паўлавіча Каплуна.
Аляксандр Марушка пазнаёміў прысутных з біяграфіяй і баявым шляхам Сцяпана Каплуна. Пры гэтым адзначыў, што партызанамі атрада Каплуна са сту-дзеня па ліпень 1943 года было пушчана пад адхон 50 эшалонаў праціўніка, баявыя дзеянні вяліся на чыгуначным участку Сарны – Лунінец і ў тыле ворага да самага вызвалення тэрыторыі Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Сцяпан Каплун узнагароджаны ордэнамі Вялікай Айчыннай вайны І ступені, Чырвонага Сцяга, Чырвонай Зоркі, двума ордэнамі Леніна. Памяць аб партызанскай брыга дзе.Каплуна ўвекавечана на стэндзе ў Столінскім раённым краязнаўчым музеі. У музеі сярэдняй школы № 2 г..Століна ёсць лісты яго дачкі, успаміны жонкі. Асабістых рэчаў няма. Акрамя таго на будынку Столінскага гарадскога дома культуры размяшчалася памятная дошка ў гонар камандзіра партызанскай брыгады Сцяпана Каплуна, але пры рамонце была няўдала дэманціравана.
Прыняўшы да увагі інфармацыйныя звесткі і абмеркаваўшы пытанне, камісія рэкамендуе аднавіць мемарыяльную дошку на будынку ГДК, раённаму краязнаўчаму музею і СШ № 2 г..Століна працягнуць збор матэрыялаў, прысвечаных партызанскаму руху на Століншчыне, а імем Сцяпана Каплуна назваць адну з новых вуліц альбо сквер з устанаўленнем памятнага знака.
На пасяджэнні старшынёй камісіі Сяргеем Сідарэвічам прапанавана аддзелу ідэалагічнай работы і па справах моладзі і аддзелу культуры скласці план работы па патрыятычным выхаванні падрастаючага пакалення.
Галіна ГАШЧУК
Фота Ганны МЕЛЬНІК

Автор публикации

не в сети 1 час

admin

Комментарии: 1Публикации: 4215Регистрация: 17-05-2019

Обсуждение

Для отправки комментария Вам необходимо войти или зарегистрироваться.

Разработка сайта

Яндекс.Метрика