• ru
  • by
  • 1 июля

    USD

    EUR

    Столин

    20C

    Калі працуеш аддана

    17.06.2022

    163

    1

    Лета надышло, а значыць закончылася нарыхтоўка кармоў першым укосам.


    На гэтым тыдні былі ўручаны падзячныя лісты раённага і абласнога камітэта прафсаюза работнікаў АПК за актыўны ўдзел у нарыхтоўцы кармоў.
    – Дзякуючы вашай працы асвойваюцца новыя тэхналогіі вытворчасці нарыхтоўкі высакаякасных кармоў, выкарыстанне якіх адлюстроўваецца на павышэнні прадуктыўнасці жывёлы і канкурэнтаздольнасці прадукцыі жывёлагадоўлі, – звярнуўся да механізатараў старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Уладзімір Семянюк. – Ваш прафесіяналізм і адданасць справе высока цэняцца ў калектыве і служаць прыкладам усім работнікам сельскай гаспадаркі Столінскага раёна. Прыміце шчырыя пажаданні здароўя і актыўнага даўгалецця, шчасця і дабрабыту, поспехаў ва ўсіх вашых справах.
    А ўручаць падзячныя лісты і грашовыя прэміі мы накіраваліся на месцы работы механізатараў – палі і мехдвары. Далучыўся да нас старшыня прафкама ААТ «Новая Прыпяць» Аляксандр Мазоль. У гэтай гаспадарцы ўзнагародзілі вопытнейшага механізатара Іван Грыба, які на МАЗе-6501 перавёз 1220 тон кармоў. Іван Іванавіч працуе ў гаспадарцы ўжо 37 гадоў.
    Прыйшоў пры Іване Дзмітрыевічы Янкоўскім, першым яго агрэгатам быў знакаміты цягач К-700. За ўсё жыццё змяніў чатыры машыны, а на апошняй працуе два гады.
    – Калі тэхніку берагчы, то яна вам аддзячыць – ламацца не будзе, – дае параду маладому пакаленню вадзіцеляў Іван Грыб.
    А вось на кормаўборачным камбайне Ягуар-850 больш за ўсё нарыхтаваў кармоў – 3220 тон – механізатар Васіль Андрайчук, якога мы знайшлі на мех-двары. Таксама ў гаспадарцы дастатковы час – з 1998 года.
    – Тады было прэстыжна працаваць у калгасе, – дзеліцца ён успамінамі. – Усе мае сябры ішлі працаваць сюды. Хтосьці змяніў месца работы, а я застаўся і не шкадую. Тэхніка зараз сучасная, новая, абслугоўваецца фірмамі, таму працуй сабе, калі не лянуешся. Тады і заробіш добра.
    У ААТ «Палессе АВМ» падзячны ліст уручылі Валянціну Серадзіну, які запраўляў палівам свой камбайн. Таксама вельмі вопытны механізатар, таму работы хапае для яго заўсёды. Далучыўся да віншаванняў старшыня гаспадаркі Іван Кадоліч.
    Апошнім нашым прыпынкам стала ўрочышча Барок у ААТ «Кароцічы», дзе ўручылі падзячны ліст вадзіцелю Віталю Леську.
    Таксама падзячныя лісты атрымалі Сцяпан Федарэц з КСУП «Відзіборскі», Ігар Гарагляд і Рыгор Каспяровіч з КСУП «Прыпяць-2009», Аляксандр Язубец з КСУП «Рухчанскі», Аляксандр Скрабец з КСУП «Беражное».
    Ганна МЕЛЬНІК
    Фота аўтара

    Автор публикации

    не в сети 7 часов

    admin

    Комментарии: 1Публикации: 9960Регистрация: 17-05-2019

    Обсуждение

    Для отправки комментария Вам необходимо войти или зарегистрироваться.

    Разработка сайта

    Яндекс.Метрика