1 октября

USD

EUR

Столин

14C

Даўно ў нас такой кукурузы не было

04.09.2020

260

0

Дзе бывае пуста, а дзе і густа. У гэтым сезоне менавіта так можна ахарактарызаваць становішча ў многіх гаспадарках раёна.
Так сталася, што сёлета з прычыны халоднай вясны і няўстойлівага надвор’я не ўдалося атрымаць добры ўраджай азімых збожжавых. Затое кукуруза вырасла на славу і яна закрые недахоп кармоў.
– Даўно ў нас такой кукурузы не было, – пацвярджае Іван Кудласевіч – кіраўнік вытворчага ўчастка ААТ «Палессе АВМ», які знаходзіцца ў Альгомелі. – У некаторых месцах яна дасягае аж чатырох метраў, роўная з уборачным камбайнам. Ды і катахі вялікія, адным словам, прыгажуня ў нас кукуруза. Хоць і хваляваліся, бо надвор’е, самі бачыце, якое непрадказальнае. З-за вясновых «сюрпрызаў» 800 тон збожжа недабралі. Як толькі можна было ратавалі азімую пшаніцу, але ж нябеснай канцылярыі не змаглі супрацьстаяць. І з гэтым сутыкнуліся не толькі мы, такая ж сітуацыя ў гаспадарках усёй краіны.


Усяго ў ААТ «Палессе АВМ» пасеяна 700 гектараў кукурузы, якую пачалі ўбіраць на сянаж некалькі дзён таму. Ураджайнасць 420 цэнтнераў з гектара супраць мінулагодняй 255 цэнтнераў з гектара.
Каб умясціць усю кукурузу, Столінская ПМК-24 займаецца будаўніцтвам новай і рэканструкцыяй старой траншэй. Дарэчы, зараз на трамбоўцы на фуражным складзе «Альгомель» працуюць Аляксей Знавец, які ў гаспадарцы больш за 30 гадоў, і Аляксандр Бакун, які прыйшоў у гэтым годзе.
Пакуль кукуруза канчаткова не выспела, на полі задзейнічаны толькі адзін уборачны камбайн «Палессе». На ім ва ўрочышчы Булатаў хутар працуе вопытны механізатар Валянцін Серадзін – незаменны работнік, таму кіраўніцтва цэніць яго на вагу золата. «Таксама не памятаю, калі ў нас такая кукуруза была. Аж вока радуецца. Хлопцы ледзь паспяваюць пад’язджаць», –кажа механізатар.
І сапраўды, вадзіцелі адзін за адным з’яўляліся на полі, пакуль мы выбіралі ўдалы ракурс для фотаздымка.
На адвозцы заняты дзевяць адзінак тэхнікі: тры мазы і шэсць трактароў. У сярэднім кожны механізатар робіць 9-10 рэйсаў, за кожны з якіх да траншэі дастаўляе 8-12 тон сенажу.
Якасць захоўвання кармоў кантралюе галоўны ветэрынарны ўрач гаспадаркі, намеснік дырэктара і адказны па вытворчасці кармоў Юрый Краўцоў.
– Адна справа – прывезці і ўтрамбаваць, іншая – правільна захаваць кармы. Гэта магчыма толькі строга прытрымліваючыся тэхналогіі, – дадае Юрый Мікалаевіч.
Як бачым, у ААТ «Палессе АВМ» усе работнікі без выключэння сумленна выконваюць свае абавязкі, а значыць – добры вынік не прымусіць сябе чакаць.
Ганна МЕЛЬНІК
Фота аўтара

Автор публикации

не в сети 25 минут

admin

Комментарии: 1Публикации: 3571Регистрация: 17-05-2019

Обсуждение

Для отправки комментария Вам необходимо войти или зарегистрироваться.

Разработка сайта

Яндекс.Метрика