1 октября

USD

EUR

Столин

13C

Часовыя нязручнасці на Усходняй вуліцы ў Століне

01.09.2020

199

0

Абнаўленне вуліцы Усходняй у райцэнтры пачалося з замены інжынерных сетак.

Сіламі камунальнікаў горада ў гэтыя дні мяняецца сетка цэнтральнага ацяплення і гарачага водазабеспячэння. Усяго пад замену старых жалезных труб, якім ужо болей за 25 гадоў, пойдзе каля 700 метраў.
– Гэтыя старыя трубы ўжо пачалі дастаўляць нам праблемы, асабліва ў зімовы перыяд, – расказвае «НП» галоўны інжынер Столінскай ЖКГ Генадзь ПЕШКА. – Ідзе ўкладка футляраў і новых прадізаляваных труб, у якіх тэрмін годнасці значна большы. Усяго на Усходняй вуліцы зараз налічваецца шэсць абанентаў, якія карыстаюцца цэнтральным ацяпленнем і гарачай вадой. Раней ім рабілі інжынерную сетку прыватныя фірмы, а потым усё было перададзена на баланс нашай арганізацыі.
Праблема па вуліцы Усходняй вісела ў грамадстве не адзін год. І, будзем спадзявацца, што замена інжынерных сетак – першы крок у навядзенні парадку на гэтай, у першую чаргу, пешаходнай вуліцы. Па плане ў наступным годзе тут плануецца правесці капітальную рэканструкцыю. А мы пачакаем.

PS. У сувязі з рамонтам вуліцы Усходняй пераход паміж вуліцамі Савецкай і Дзяржынскага (у раёне ЦРБ) ажыццяўляецца па вуліцы Гагарына, а таксама праз двор паміж дамамі № 123 і № 125 па вуліцы Савецкай. Столінская ЖКГ прыносіць прабачэнні за часовыя нязручнасці.

Аляксандр
НІКІФАРЭНКА
Фота аўтара

Автор публикации

не в сети 17 часов

admin

Комментарии: 1Публикации: 3570Регистрация: 17-05-2019

Обсуждение

Для отправки комментария Вам необходимо войти или зарегистрироваться.

Разработка сайта

Яндекс.Метрика