1 октября

USD

EUR

Столин

13C

Чакаць з мора надвор’е? Менавіта так можна ахарактарызаваць пытанне наконт аўтакасы ў аграгарадку Альшаны

15.09.2020

417

0

Не так даўно яна яшчэ была адчынена, таму людзі маглі не толькі набыць білет, але і схавацца ад дажджу ці пякучага сонца. І гэта ўжо добра, нягледзячы, што, заходзячы ў памяшканне, быццам трапляеш у Савецкі Саюз. Рамонту аўтакаса не бачыла сто гадоў, а ацяпляецца грубкай. І гэта ў 21 стагоддзі!   

Але ж Бог з імі, з умовамі, галоўнае, што не мокнеш пад дажджом. А зараз аўтакаса зачынена і людзі, быццам верабейчыкі, туляцца пад дахам. І абураюцца. Адзін – пра сябе, а другі звяртаецца ў раённую газету.

Як жа так атрымалася, што самы вялікі населены пункт раёна – Альшаны – застаўся не толькі без аўтакасы, але і без аўтобуснага прыпынку. І што будзе далей?

Пачынаем шукаць адказ. У першую чаргу звяртаемся да ўласніка гэтага памяшкання – у аўтамабільны парк № 12 горада Століна, да дырэктара Юрыя Рыгоравіча Галавача.

– Аўтакаса ў Альшанах – гэта наш даўні галаўны боль. І вось мы прынялі канчатковае рашэнне – зачыніць яе. Па-першае, яна абсалютна не рэнтабельная, паколькі людзі зараз зусім мала купляюць білеты. Тэхналогіі пайшлі далёка ўперад. Зараз усе аўтобусы аснашчаны тэрміналамі, таму з выдачай білетаў праблем няма. Тыя, хто адпраўляецца ў міжгароднюю паездку, даўно заказваюць білеты праз інтэрнэт. Вось і атрымліваецца, што аўтакаса стала непатрэбнай. А нашы касіры атрымліваюць заработную плату, у тым ліку, і ад продажу білетаў. А па-другое, і без таго хісткія справы парушыла пандэмія. Заработку зусім няма, таму на працягу апошніх гадоў мы толькі пакрываем даўгі. Але не стану засмучаць чытачоў і дадам, што пытанне аб будаўніцтве дыхтоўнага аўтобуснага прыпынку зараз востра стаіць на парадку дня ў райвыканкаме. Наколькі я ведаю, яго павінен пабудаваць інвестар.

Значыць, аўтобусны прыпынак павінны зрабіць. Гэта ўжо цудоўная навіна. Каб удакладніць дадатковую інфармацыю, тэлефаную намесніку старшыні Альшанскага сельвыканкама Юліі Стрыбулевіч:

– Так, у нас ёсць інвестар, якія плануе пабудаваць кафэ разам з аўтобусным прыпынкам. Гэта таварыства з абмежаванай адказнасцю «Альшанскі маёнтак». Участак прададзены на аукцыёне. Дагавор продажу быў заключаны ў 2018 годзе, і па закону ўласнік мае тры гады для таго, каб распачаць будаўніцтва. І мы не маем права іх падганяць.

 

Як усе дарогі вядуць у Рым, так і маё расследаванне прывяло да Анатоля Харанекі – камерцыйнага дырэктара таварыства:

– Мы планавалі пабудаваць кафэ, а разам з ім аўтобусны прыпынак, але зараз не можам дакладна адказаць, калі пачнецца будаўніцтва. Унесла карэктывы пандэмія, за час якой мы страцілі 40 працэнтаў наведвальнікаў. Ці ёсць рацыя будаваць новае кафэ? Да таго ж у Альшанах ужо ёсць тры прыватныя кафэ і адна дзяржаўная ўстанова грамадскага харчавання. Таму пакуль мы замарозілі праект.

Што ж, зразумець можна і прадпрымальнікаў: навошта ўкладваць грошы ў свядома невыгаднае прадпрыемства. Толькі вось што рабіць людзям, якія чакаюць свайго аўтобуса ці маршрутку на вуліцы? Чакаць з мора надвор’я?

Ганна МЕЛЬНІК

*фото носит иллюстрационный характер.

 

Автор публикации

не в сети 17 часов

admin

Комментарии: 1Публикации: 3570Регистрация: 17-05-2019

Обсуждение

Для отправки комментария Вам необходимо войти или зарегистрироваться.

Разработка сайта

Яндекс.Метрика