• ru
  • by
  • 3 августа

    USD

    EUR

    Столин

    22C

    20 чэрвеня ў Першамайску прайшлі раённае свята Тройцы і свята вёскі

    22.06.2021

    281

    0

    Артысты выступілі з троіцкім пралогам, паказалі народны абрад-прывітанне. Гучалі троіцкія песні. Жыхароў і гасцей прывіталі вядучыя, павіншавалі з Тройцай, альбо Сёмухай, Зелянцом, Пяцідзесятніцай… Віншаванні гучалі са святам вёскі.
    Удзельнікаў мерапрыемства пачаставалі хлебам ды кашай як сімвал здароўя ды дабрабыту.
    Права адкрыць свята прадставілі старшыні Глінкаўскага сельвыканкама Галіне Язубец. Галіна Трафімаўна расказала, што вёска збіралася з хутароў. Яна славіцца сваімі працавітымі людзьмі. І заняткам – збіраннем клубніц. Галіна Трафімаўна падзякавала за добраўпарадкаванне населенага пункта і могілак, шматгадовую нястомную працу жыхароў на карысць краіны і шчырую дапамогу ў арганізацыі свята.
    У Першамайску жывуць добрыя, працавітыя людзі. У іх ліку – старажылы, якім ужо больш за 90 гадоў. Пажаданні моцнага здароўя і дабрабыту гучалі ра-зам з гучнымі апладысментамі на адрас Вольгі Багатка, якой споўнілася 96 гадоў, і Паўла Пашкевіча, якому 91 год.
    Няма таго куточка ў нашай Беларусі, які б не закранула вялікае гора народа – вайна. На жаль, у Першамайску не засталося ветэранаў, але ёсць дзеці гэтай жудаснай вайны. На сцэну запрасілі Надзею Разановіч, Лідзію Новікаву і Рыгора Уцякалка. Слова ўзяла Надзея Казіміраўна, якая згадала жудасныя падзеі, якія выпалі на долю сям’і Уцякалка. Са слязамі на вачах яна заклікала да спакою ў нашай краіне. Жанчына пажадала ўсім жыць пад мірным небам і цаніць тое, што мы маем.
    У Першамайску многа гадоў разам ідуць па жыцці сем’і, з якіх кожны можа браць прыклад. Брыльянтавае вяселле ў гэтым годзе адзначаюць Іван Уладзіміравіч і Лідзія Казіміраўна Новікавы, Пятро Васільевіч і Ганна Антонаўна Пашкевічы. Старшыня Глінкаўскага сельвыканкама ад імя ўсіх прысутных павіншавала іх з гэтай нагоды і пажадала далейшага дабрабыту і сямейнага шчасця.
    А вось самым маладым жыхаром вёскі з’яўляецца Валерыя Луцкая, якой ужо шэсць гадоў. На свяце прывіталі дзяўчынку і яе бацькоў, на іх адрас прагучалі шчырыя пажаданні. Як і аднавяскоўцаў, якія напярэдадні Дня вёскі адзначылі свой дзень нараджэння. Гэта Ганна Пашкевіч, якая святкавала 80-гадовы юбілей, і Марыя Багатка, якой споўніўся 61 год.
    Не пакінулі без увагі мнагадзетных маці. У Вячаславы Бокшы шэсць дзяцей, у Аляксандры Яскавец – пяць, як і ў Ірыны Цыганковай. Пяць дзяцей разам выхавалі Мікалай і Ева Балановічы. Ім дзякавалі за іх нястомныя рукі, пяшчотныя ўсмешкі, гарачую мацярынскую і бацькоўскую любоў.
    У конкурсе на лепшы падворак першае месца заняла Марыя Багатка, другое – Ігар Шалявенька, трэцяе – Лідзія Вабішчэвіч. Вялікі ўклад у арганізацыю свята і ўдзел у грамадскім жыцці сельсавета прыняў стараста вёскі Валерый Балановіч. Дзякавалі таксама былому старасту і неабыякавай жанчыне, якая падтрымлівае ўсе пачынанні, Вользе Сімончык, а таксама Генадзю і Ганне Вярэнічам.

    Ініцыятарам правядзення гэтага цудоўнага свята стаў аўтаклуб пад кіраўніцтвам Таццяны Цупы. Работнікі культуры вырашылі правесці гэтае свята ў Першамайску таму, што якраз паспелі клубніцы, таму ў вёсцы шмат людей: як родных, што гасцююць тут, так і прыезджых, што вырошчваюць ягады. Таму многія з радасцю адклікнуліся на правядзенне такога мерапрыемства, якое стала для Першамайска сапраўднай падзеяй.
    З музычнымі кампазіцыямі выступілі артысты Фёдар Заруба, Галіна Ярашэвіч, Святлана Язубец, Людміла Ярашэвіч, Наталля Краўцова, калектывы – народны клуб аматараў песні «Ярок», народны фальклорна-этнаграфічны калектыў «Верасень», народнае аматарскае аб’яднанне «Гарынскія папрадухі», творчы калектыў Глінкаўскага ДК.
    У час мерапрыемства працавалі гандлёвыя рады, былі арганізаваны выстаўкі народных умельцаў і аматараў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Удзельнікі свята шчыра дзякавалі арганізатарам і артыстам за цудоўную праграму і выдатны настрой.


    Людміла
    КАСПЯРОВІЧ
    Фота аўтара

    Автор публикации

    не в сети 2 часа

    admin

    Комментарии: 1Публикации: 5619Регистрация: 17-05-2019

    Обсуждение

    Для отправки комментария Вам необходимо войти или зарегистрироваться.

    Разработка сайта

    Яндекс.Метрика