• ru
  • by
  • 20 апреля

    USD

    EUR

    Столин

    4C

    По порцию хорошего отдыха

    07.06.2019

    129

    0

    Rate this post

    З трэцяга чэрвеня пры школах, гімназіі, Столінскім раённым цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, Цэнтрах дзіцячай творчасці пачалі працаваць 45 лагераў дзённага знаходжання. Акрамя гэтага працуе перасовачны палатачны лагер “Рабінзоны”. Сёлета летнікі на тэрыторыі раёна наведваюць 1810 чалавек.
    Галоўны спецыяліст аддзела па адукацыі Наталля Катовіч расказала:
    – Асноўны напрамак пры-школьных лагераў – спартыўна-аздараўленчы. Акрамя гэтага ёсць турысцка-краязнаўчыя, а на базе Столінскай гімназіі – профільныя групы па навучальных прадметах: беларускай, рускай, англійскай мовах, матэматыцы, фізіцы і хіміі, якія наведваюць дзеці з усяго раёна.
    Бацькоўская даплата за наведванне дзецьмі лагера склала ў залежнасці ад узросту 27,7, 37,8 і 45 рублёў. Дзеці харчуюцца тры разы. Харчаванне паўнацэннае – сняданак, абед і палуднаванне. Меню распрацавана спецыялістамі і адзінае для ўсіх устаноў. Для больш цікавага правядзення часу закуплены неабходныя канцылярскія тавары, спартыўны інвентар.
    Як наладжана работа на месцах? Адказ на гэтае пытанне шукала ў час невялікага рэйду па школьных лагерах.
    Белавушская школа парадавала каляровым афармленнем зон лагера, цікавай падачай матэрыялу. Па плане ў гэтай школе павінны былі набраць 50 дзяцей. А набралі 60 і яшчэ групу адправілі на аздараўленне ў “Колас”.
    Работа лагера арганізавана па праекце “Шукаем каштоўнасці”. І на працягу ўсяго адпачынку рабяты будуць шукаць каштоўнасці ў сабе. Для вынікаў па кожным дні падрыхтаваны прыгожыя кветачкі, якія распускаюцца ў канцы кожнага дня.
    Дырэктар лагера Ірына Волчык праводзіць па пакоях і дзеліцца планамі на гэтыя 18 дзён адпачынку. Гэта экскурсіі ў Гарадную і Стасіна, рыбгас і каняферму.
    “Сцежкамі малой радзімы” – гэта праект летніка ў Беражноўскай СШ. У летнім адпачынку задзейнічаны 33 дзіцяці 6-10 гадоў. Тут арганізавалі работу па трох станцыях – гэта “Мінулае і сённяшні дзень”, “Наш аграгарадок” і “Будучыня Беражнога”.
    Старшы піянерважаты Вольга Якуновіч праводзіць па атрадах. Адзін з іх на спартландыі, а другі заняты рэпетыцыяй адкрыцця лагернай змены. Рабяты ўсе пры справе.
    “Вясёлка” Харомскага НПК яслі-сад СШ абсталявалася ў двух класах і рэкрэацыйнай зале. Калі ў класах рабяты займаюцца, то ў рэкрэацыйнай зале зрабілі перагародку і паставілі ложкі. 25 дзяцей на працягу 18 дзён будуць знаходзіцца пад наглядам педагогаў, атрымліваць добрае харчаванне.
    Спытала ў рабят, ці падабаецца ім, як кормяць. І ў адказ пачула аднагалосае “вельмі”.
    Дырэктар лагера Дана Васільева паказвае праграму паездак іх спартыўна-аздараўленчага лагера. Запланавана вельмі многа. Такая колькасць экскурсій стала магчымай дзякуючы Аляксандру Дранцу (ПТУП «ІланТранс»), які выступіў спонсарам і аплаціў паліва для школьнага аўтобуса.
    Тое, што давялося ўбачыць у гэтых трох летніках, пераконвае: дзеці на працягу чэрвеня будуць знаходзіцца ў добрых руках педагогаў, пад пільным наглядам і заняты цікавымі і карыснымі справамі.
    Лета павінна быць на здароўе нашым дзецям.
    Таццяна СЕГЕН
    Фота
    аўтара

    Обсуждение

    Для отправки комментария Вам необходимо войти или зарегистрироваться.

    Разработка сайта

    Техподдержка сайтаSAKURAWEB

    SEO-продвижение

    Яндекс.Метрика