• ru
  • by
  • 18 января

    USD

    EUR

    Столин

    -3C

    Побач і дома, і на рабоце …Фёдар і Ірына Кудласевічы – работнікі ААТ «Кароцічы»

    19.11.2021

    224

    0

    Фёдар Іванавіч з’яўляецца інжынерам па эксплуатацыі машынна-трактарнага парка, а яго жонка працуе дыспетчарам.
    Разам ідуць на работу, разам вяртаюцца. Кажуць, што гэта добра ўплывае на адносіны, маўляў, адзін аднаго разумеюць і заўсёды ёсць пра што пагаварыць.
    Фёдар Іванавіч – прадаўжальнік сельскагаспадарчай дынастыі. Бацька быў трактарыстам, а маці – даяркай. У той час большасць вяскоўцаў працавала ў калгасе. Таму Фёдар, доўга не раздумваючы, пасля заканчэння Кароціцкай сярэдняй школы паступіў у Пружанскі сельгастэхнікум.
    Вярнуўся ў калгас і ўладкаваўся загадчыкам майстэрань. Паралельна вучыўся ў Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі. Там жа сустрэў сваю будучую жонку, якая родам з Магілёўскай вобласці. Так неўзабаве Ірына апынулася ў невялікай палескай вёсцы Талмачава. У сям’і нарадзілася трое дзяцей, якія зараз школьнікі. Паміж дэкрэтнымі водпускамі працавала і ў аддзеле кадраў, і эканамістам. Зараз у яе таксама важная пасада, паколькі дыспетчар збірае і фіксуе ўсю інфармацыю аб рабоце.
    У гаспадарцы пакуль настала зацішша: хлеб – у засеках, кармы – у траншэях. А ў гарачую пару з ранку амаль да ночы на рабоце Ірына. Як і яе муж, які адказвае за гатоўнасць тэхнікі. На сённяшні дзень трэба падрыхтаваць яе да зімы, пагля-дзець, дзе што падрамантаваць неабходна, якія запчасткі набыць і гэтак далей.
    – За тыя 20 гадоў, як я працую ў сельскай гападарцы, многае змянілася, – расказвае Фёдар Іванавіч. – Тэхніка з кожным годам становіцца больш дасканалай, магутнай, высокавытворчай. Але гэта не значыць, што яна не ламаецца. А самі разумееце, няма камбайна ці трактара на полі – работа стаіць. У нас вопытныя механізатары, таму ледзь што – адразу тэлефануюць, не дабіваюць да ручкі. Шукаем запчасткі, добра, што цяпер, дзякуючы інтэрнэту, гэта можна зрабіць аператыўна. Як і іншыя гаспадаркі раёна, мы набываем тэхніку праз ААТ «Агралізінг». Праблем няма, разлічвайся і забірай новы агрэгат.
    Нягледзячы на тое, што Фёдар Іванавіч у водпуску, усё роўна хоць на хвіліну, але заскочыць на мехдвор, каб паглядзець, як ідуць справы. Прыемная навіна прыйшла напярэдадні прафесійнага свята. Фёдар Кудласевіч узнагароджаны Ганаровай граматай Столінскага раённага Савета дэпутатаў за добрасумленную працу, значны асабісты ўклад у развіццё і ўдасканаленне аграпрамысловага комплексу Столінскага раёна.
    Віншуем і жадаем поспехаў і дабрабыту!
    Ганна МЕЛЬНІК
    Фота аўтара

    Автор публикации

    не в сети 6 часов

    admin

    Комментарии: 1Публикации: 7131Регистрация: 17-05-2019

    Обсуждение

    Для отправки комментария Вам необходимо войти или зарегистрироваться.

    Разработка сайта

    Яндекс.Метрика