24 января

USD

EUR

Столин

2C

Механізатара відаць па тэхніцы

13.11.2020

172

0

Яшчэ ў дзяцінстве многія хлапчукі захапляюцца рознай тэхнікай: ад матацыклаў да трактароў. Некаторыя ў будучыні выбіраюць іншыя прафесія, а для кагосьці дзіцячае захапленне становіцца прафесіяй. Як, напрыклад, для Івана Супрунчыка і Івана Філановіча – механізатараў ААТ «Палеская ніва».
І адзін, і другі заўсёды сярод лепшых механізатараў раённых спаборніцтваў. І гэты год не стаў выключэннем. Іван Мікалаевіч Супрунчык стаў першым на нарыхтоўцы травяных кармоў сярод камбайнераў кормаўборачных камбайнаў.
На Ягуары-890 ён убраў 31686,3 тоны сіласнай масы з кукурузы, 12397,48 тоны сянажнай масы з траў і 4228,9 тоны зернесенажу.
Прыйшоў Іван Супрунчык тады яшчэ ў калгас «За Радзіму» пры старшыні Фёдары Зіноўчыку ў 1989 годзе. Прафесія яму перадалася ў спадчыну ад бацькі Мікалая Антонавіча – вядомага на ўсе Велямічы механізатара. Дзясяткі гадоў таму ён араў землі на Мярлінскіх хутарах яшчэ на трактары з жалезнымі коламі – першым айчынным трактары, які масава выпускаўся на заводах. Пэўна, так прыйшлася даспадобы бацькава работа, што і брат Івана Мікалаевіча – Міхаіл – стаў механізатарам і дагэтуль працуе на касілцы, якая ў гаспадарцы аж з 1973 года!
– Як пана відаць па халявах, так і механізатара відаць па яго тэхніцы, – кажа Іван Супрунчык. Бо толькі ад яго залежыць, колькі будзе «хадзіць» на работу трактар ці іншы сельскагаспадарчы агрэгат.
Згодны з ім і калега Іван Філановіч з вёскі Альпень. Яго стаж – 17 гадоў. Перш чым прыйсці працаваць у калгас, адслужыў у арміі і тры гады ездзіў на заробкі. А потым вырашыў асесці ў родных мясцінах. Першым яго трактарам быў МТЗ-80, потым Беларус-1221, на якім сёлета Іван Васільевіч перавёз 3454,3 тоны кармоў.
Мужчыны жартуюць, што ўжо звыклі пазіраваць для газеты. А калі заслужана, то чаму б і не?
Ганна МЕЛЬНІК
Фота аўтара

Автор публикации

не в сети 2 дня

admin

Комментарии: 1Публикации: 4176Регистрация: 17-05-2019

Обсуждение

Для отправки комментария Вам необходимо войти или зарегистрироваться.

Разработка сайта

Яндекс.Метрика