• ru
  • by
  • 18 января

    USD

    EUR

    Столин

    -3C

    Каровы — гэта стабільнасць!

    19.11.2021

    253

    0

    Збоку здаецца, вясковае жыццё – экзотыка, але на самай справе вялікая праца. Прыдумаць заробак у маленькай вёсцы не так проста. Агароды і парнікі – справа прыбытковая, але не стабільная, а карова сям’ю заўсёды накорміць!
    Менавіта так лічыць сям’я Брышчук-Клімавец з в. Лісовічы. Галаве сям’і Раману ўсяго 32 гады, а яго жонцы Марыі 31 – абодва працуюць у ААТ «Новая Прыпяць» і выхоўваюць трох сыноў, жывуць у доміку, які вылучыў ім калгас.
    Худоба ў гэтай сям’і была заўсёды: карова, конь і іншая жыўнасць. Зараз на падворку з’явілася дзве каровы, праўда, каня зараз замянілі на мотаблок.
    – Ад кароў ёсць і карысць, і выгада. Здаём малако на пункт прыёму, атрымліваем выручку. Другую карову бралі ў кошт зарплаты ў нашым калгасе. У цёплую пару года каровы на пашы, на зіму нарыхтоўваем корм: садзім на сваёй зямлі буракі, гарбузы, з сенам нам дапамагае калгас. Накарміць і падаіць дапамагаюць сыны. У нас ёсць свой даільны апарат, але, шчыра кажучы, мы ім мала карыстаемся. Летам, калі каровы даюць малако тры разы на дзень, доім прама на пашы, – распавядае маладая гаспадыня.
    – Колькі малака вы звычайна здаяце?
    – Заўсёды па-рознаму, гэта залежыць і ад сезона, і ад попыту. У нас часта купляюць малако нашы аднавяскоўцы. Здаіла карову, пераліла ў трохлітровы слоік, і хлопцы занясуць, куды трэба, так бы мовіць, з дастаўкай. Па тое, што застаецца, да нас прыязджае малаказборшчык і мы здаём – зараз гэта каля 30 літраў, летам, вядома, больш.
    – Ці не плануеце завесці яшчэ кароў?
    – Купляць пакуль не плануем, але калі пасля ацёлу будзе цялушачка, то вядома пакінем сабе.
    Каб вяскоўцу выйсці на прыбытак ад кароў, патрэбны две важныя ўмовы. Па-першае, недарагая кармавая база, па-другое – магчымасць здаць малако на месцы. З другім у нас у раёне праблем няма, а з першым – выбар гаспадароў:
    займацца сельскай гаспадаркай ці не. У любым выпадку каровы – гэта стабільнасць!
    Надзея
    ГРЭЧКА
    Фота аўтара

    Автор публикации

    не в сети 7 часов

    admin

    Комментарии: 1Публикации: 7131Регистрация: 17-05-2019

    Обсуждение

    Для отправки комментария Вам необходимо войти или зарегистрироваться.

    Разработка сайта

    Яндекс.Метрика