17 января

USD

EUR

Столин

-17C

Юбілеі: За духоўнае выхаванне

06.01.2021

154

0

Чацвёртага студзеня атрымліваў віншаванні з нагоды 60-гадовага юбілею пастыр рэлігійнай абшчыны Царквы хрысціян-адвентыстаў сёмага дня Уладзімір Баянаў.
Нарадзіўся юбіляр у Кіргізіі, доўгі час жыў у Сібіры, пасля, у 1990-х, лёс закінуў у Беларусь. Давялося служыць у Гомельскай вобласці, далей – у Салігорску. У 2018 годзе быў накіраваны на работу ў аг. Фядоры.
Уладзімір Мікалаевіч дзеліцца сваімі ўражаннямі пра Століншчыну: «Ведаеце, мне вельмі падабаецца тут. Даўно марыў пра жыццё ў сельскай мясцовасці: свой дом, агародчык. Мне да душы вясковы быт».
Уладзімір Баянаў прыехаў на новае месца жыхарства разам з сям’ёй. Жонка, Вольга Аляксандраўна, працуе настаўнікам матэматыкі ў мясцовай школе. Разам выхоўваюць сямігадовага Сашку, які вучыцца ў другім класе.
Са шчырымі віншаваннямі да Уладзіміра Баянава звярнуўся старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Ярашэвіч, што прыемна ўразіла юбіляра. Аляксандр Мікалаевіч уручыў віноўніку сустрэчы пісьмо падзякі за духоўнае выхаванне моладзі, захаванне гісторыка-культурнай спадчыны і ў сувязі з 60-годдзем з дня нараджэння.
Павіншавала Уладзіміра Мікалаевіча старшыня Фядорскага сельвыканкама Марыя Мельніковіч і выказала падзяку за супрацоўніцтва, неабыякавасць да грамадскага жыцця аграгарадка.
Людміла КАСПЯРОВІЧ
Фота аўтара

Автор публикации

не в сети 6 часов

admin

Комментарии: 1Публикации: 4135Регистрация: 17-05-2019

Обсуждение

Для отправки комментария Вам необходимо войти или зарегистрироваться.

Разработка сайта

Яндекс.Метрика