3 декабря

USD

EUR

Столин

0C

Для карысці справы

16.11.2020

302

0

З 10 лістапада ў Століне пачала работу грамадская прыёмная па пытаннях абмеркавання ўнясення змяненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь.

Любы жыхар Століншчыны можа выкарыстаць магчымасць выказаць прапанову, задаць пытанне або агучыць грамадскую праблему дзяжурным прыёмнай з ліку прадстаўнікоў раённай улады, устаноў сацыяльнай сферы, прафсаюзных і іншых грамадскіх арганізацый.

Арганізавана грамадская прыёмная ў кабінеце № 25, служба “адно акно” на першым паверсе райвыканкама па адрасе: г. Столін, вул. Савецкая, 69. Час работы – па серадах і пятніцах з 17.00 да 18.00 гадзін, тэлефон 2 04 38.

У мінулую пятніцу, калі карэспандэнт наведаў грамадскую прыёмную,  там дзяжурыла старшыня Столінскай раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Людміла Цупа.  На момант майго знаходжання там наведвальнікаў ці тэлефонных званкоў ад грамадзян не было. Магчыма, жыхары раёна яшчэ не ў поўнай меры валодалі інфармацыяй аб тым, куды звяртацца.

Плануецца, што агучаныя ініцыятывы будуць акумулявацца для прапаноў да абмеркавання на Усебеларускім народным сходзе і дапамогуць вырашыць набалелыя праблем, вызначыць вектары развіцця рэгіёна і дзяржавы ў цэлым.

На гэтым тыдні правядуць  прыём: 18 лістапада — Дземідовіч Любоў Фёдараўна, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Столінскага райвыканкама; 20 лістапада -Вячорка Аляксандр Мікалаевіч, начальнік аддзела па адукацыі Столінскага райвыканкама.

У рабочыя дні пытанні можна задаць па тэл.  2 21 75 з 8.00 да 13.00, з 14.00 да 17.00 гадзін.

Галіна ГАШЧУК

Наздымку: На дзяжурстве ў грамадскай прыёмнай старшыня Столінскай раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Людміла Цупа

Фота аўтара

Автор публикации

не в сети 39 минут

admin

Комментарии: 1Публикации: 3890Регистрация: 17-05-2019

Обсуждение

Для отправки комментария Вам необходимо войти или зарегистрироваться.

Разработка сайта

Яндекс.Метрика