11 апреля

USD

EUR

Столин

15C

Уключай інтэлект!

23.03.2021

140

0

Рэспубліканскі сінхронны чэмпіянат па гульні «Што? Дзе? Калі?» адбыўся 20 сакавіка на базе гімназіі № 1 імя
Ф. Я. Перца г. Пінска, дзе сустрэліся 18 каманд з Лунінецкага, Столінскага і Пінскага раёнаў і г. Пінска.
Адначасова гульня праходзіла сярод 300 каманд на 20-ці пляцоўках краіны. Былі разыграны 45 пытанняў у тры туры.
Століншчыну на чэмпіянаце прадстаўлялі чатыры каманды: «Эрудыт» (Фядорская сярэдняя школа), «Парніковы эфект» (Альшанская СШ № 1), «Змей Гарыныч» (сярэдняя школа № 2 р. п. Рэчыца) і «Next» (Стружская сярэдняя школа).
Лепшы вынік сярод столінскіх каманд паказаў «Эрудыт», аказаўшыся на шостым месцы на пінскай пляцоўцы. Вось імёны фядорскіх знатакоў: Мікіта Мельніковіч, Антон Макіявец, Вадзім Еська, Паліна Рочава, Ганна Пашкевіч, Ганна Шульжык і Дар’я Шульжык. А трэніруе каманду настаўнік геаграфіі Алег Калоша.
Усяго на адно ачко менш у каманды «Next».
Сваімі ўражаннямі падзяліліся ўдзельнікі гэтай каманды.
Павел Ляшко: «Гульня была захапляючая, атмасфера прыемная і добрая».
Аліна Мароз: «Вельмі цікава было праверыць свае веды і ў цэлым логіку. Вынік аказаўся даволі нядрэнным».
Галіна
ГАШЧУК
Фота аўтара

Автор публикации

не в сети 3 часа

admin

Комментарии: 1Публикации: 4767Регистрация: 17-05-2019

Обсуждение

Для отправки комментария Вам необходимо войти или зарегистрироваться.

Разработка сайта

Яндекс.Метрика