11 апреля

USD

EUR

Столин

13C

Ад усмешкі стане ўсім святлей

26.02.2021

174

0

Упершыню дзяржаўная ўстанова дашкольнай адукацыі «Альманскі яслі-сад» адчыніла свае дзверы ў лютым 1991 года. З тых часоў вось ужо 30 гадоў у яго сценах гучыць дзіцячы смех. Шмат чаго змянілася за гэтыя гады, але нязменным засталіся беражлівыя адносіны да кожнага дзіцяці, энтузіязм, добрасумленнасць, ініцыятыва і шчырая зацікаўленасць супрацоўнікаў.


Трыццаць гадоў – для гісторыі ўсяго толькі імгненне, а для многіх пакаленняў выпускнікоў, выхавальнікаў – гэта незабыўная падзея, якая дорыць цудоўныя ўспаміны пра яркія будні і адкрывае новыя старонкі творчай дзейнасці.
Гісторыю нашай дашкольнай установы і калектыву стваралі ініцыятыўныя супрацоўнікі: загадчыкі Апановіч Жанна, Строк Наталля, намеснік па гаспадарчай рабоце Дзенісовіч Яўгенія, выхавальнікі Дзенісовіч Любоў, Буян Людміла, Прыходзька Наталля, Белавус Юлія, Навічэнка Юлія і іншыя. А таксама памочнікі выхавальнікаў Дзенісовіч Любоў, Шаміч Таццяна, Петравец Тамара, якія і зараз тут працуюць.
Патрэбна адзначыць медсястру Лідзію Гойка, якая ўнесла значны ўклад у развіццё дашкольнай установы. Адданыя справе вартаўнік Шубіч Уладзімір і дворнік Буян Соф’я. Повары Грэбень Анастасія і Гойка Галіна вось ужо 30 гадоў гатуюць смачную ежу для дашкалят.
Намеснік па гаспадарчай рабоце Пяшко Марыя заўсёды стараецца зрабіць нашу дашкольную ўстанову прыгажэйшай. Нельга не адзначыць медсястру Буян Наталлю, якая заўсёды стараецца выканаць сваю работу на выдатна, пастаянна сочыць за здароўем дашкалят, а таксама з’яўляецца актыўным удзельнікам выхаваўчых мерапрыемстваў.
Нашыя выхавальнікі Пяшко Марыя, Паўловіч Наталля, Буян Дзіна, Дзенісовіч Кацярына працуюць, як гаворыцца, з агеньчыкам. Яны стараюцца выхоўваць нашых дзетак у духу патрыятызму, любові да свайго роднага краю, а таксама заставацца вернымі сямейным традыцыям і традыцыям нашай прыгожай вёскі.
Адна з іх – Пяшко Марыя Іванаўна – выхавальнік вышэйшай катэгорыі, згуртавала вакол сябе педагогаў-аднадумцаў. Сумесна яны рэалізуюць праграму дашкольнай адукацыі, укараняюць інавацыйныя праекты і тэхналогіі, праводзяць розныя мерапрыемствы, накіраваныя на рашэнне гадавых задач.
У 2019 годзе Альманскі яслі-сад размясціўся ў Альманскай сярэдняй школе. Значна палепшылася матэрыяльна-тэхнічная база дзіцячага садка.
Дзіцячы сад – асаблівы свет. Ён падобны на вясёлую палянку з дзіўнымі і непаўторнымі кветкамі. А кветкі растуць, пахнуць і радуюць сваёй прыгажосцю, толькі калі ім ствараюць умовы, даглядаюць, любяць.
Любоў Аглашэвіч,
загадчык
Альманскага ясляў-сада

Автор публикации

не в сети 38 минут

admin

Комментарии: 1Публикации: 4767Регистрация: 17-05-2019

Обсуждение

Для отправки комментария Вам необходимо войти или зарегистрироваться.

Разработка сайта

Яндекс.Метрика