22 сентября

USD

EUR

Столин

22C

Уставалі і зноў ішлі ў бой…

08.05.2020

167

0

Ветэран Вялікай Айчыннай вайны Сцяпан Сніпіч – сёння адзіны ветэран на тэрыторыі Радчыцкага сельсавета. Зараз жыве ён у дачкі ў Рэчыцы.

Сцяпан Сніпіч нарадзіўся ў в. Радчыцк. Яго дзяцінства і юнацтва выдаліся цяжкімі. Пачалася вайна. Сцяпана Сніпіча прызвалі на службу ў армію. Служыў у Белай Царкве, дзе іх, маладых байцоў, рыхтавалі да ўдзелу ў баявых дзеяннях.
Далей Сцяпана разам з сябрамі-паплечнікамі накіравалі ў Латвію ў 73-і стралковы батальён… Стаялі ў абароне.
– Мне давялося выконваць абавязкі памочніка лейтэнанта, – успамінае мой суразмоўца. – Правяраў абарону. Мае дзеянні спачатку пераправяралі, а пасля ўпэўніліся, што можна давяраць. Я вельмі хваляваўся, каб толькі не дапусціць памылкі. Разумеў, што ад мяне ў многім залежаў лёс іншых.
Так прайшоў месяц. Сцяпан Фядосавіч прызвычаіўся да ваенных умоў. Не мог, праўда, змірыцца са стратай баявых таварышаў. Новы бой – і новыя страты, хваляванні за сяброў, пакуты і боль, што шчыміла сэрца. Усе разыкавалі сваім жыццём. Смерці баяліся, але гатовы былі абараняць сваіх родных і блізкіх, зямлю ад ворага. Задача стаяла – перамога над фашыстамі. Таму ўставалі і зноў ішлі ў бой…
Вельмі цяжкі бой пад Рыгай. Тады загінула многа нашых салдат. Сцяпан Сніпіч быў паранены. Яго абсыпала трафіруючым снарадам.
Сцяпан Фядосавіч расказвае, як апынуўся ў эпіцэнтры ваенных дзеннняў, а дапамогі чакаць не было адкуль, ды і сам не мог варухнуцца: пякучы боль сцінаў усё цела, думаў, што не дажыву да таго часу, пакуль прыйдзе дапамога. Снарады праляталі над галавой байца, але яму пашчасціла, бо ляжаў між варонкамі і маліўся, каб застацца ў жывых. Праз нейкі час перастрэлка спынялася на кароткі час. Сцяпана Сніпіча вынеслі з поля бою. Сівы дзед-салдат на белым кані адвёз яго ў тыл. Там параненага агледзелі ўрачы і канстатавалі двухбаковае асколачнае раненне. Пасля зрабілі перавязку. Перамагаў невыносны боль. Раніцай прыйшла машына і ўсіх параненых даставілі ў шпіталь г. Паўлава Горкаўскай вобласці.
Лячыўся доўга, а далей Сцяпана Фядосавіча накіравалі на перасыльны пункт у Молатава. Перастала дзейнічаць рука, а ў целе засталіся асколкі, што ўвесь час непакоілі салдата… Тады кіраўніцтвам было прынята рашэнне пра дэмабілізацыю Сцяпана Сніпіча.
Вярнуўся дадому. Пайшоў працаваць у калгас у Радчыцку. Ажаніўся. З жонкай Надзеяй выхавалі дзвюх дачок. Ева жыве ў р. п. Рэчыца, а Марыя – у Мінску…
Калі пайшла з жыцця жонка, побач са Сцяпанам Сніпічам аказаліся не толькі дзеці, але і ва ўсім дапамагала суседка Вера Сушчык са сваімі дзецьмі, якія ставіліся да яго як да роднага.
Здароўе ветэрана ўсё слабее, таму без блізкіх людзей не можа абысціся. Зараз жыве ў дачкі. І кожны Дзень Перамогі сустракае са слязьмі на вачах.
Людміла
КАСПЯРОВІЧ
Фота аўтара

Автор публикации

не в сети 1 час

admin

Комментарии: 1Публикации: 3542Регистрация: 17-05-2019

Обсуждение

Для отправки комментария Вам необходимо войти или зарегистрироваться.

Разработка сайта

Яндекс.Метрика