22 сентября

USD

EUR

Столин

23C

Ніколі не забудзем

08.05.2020

170

0

Што мяне прымусіла напісаць гэты ліст? Тыя двое франтавікоў, якіх я ведаў, ужо памёрлі. Мне пашчасціла да гэтага сфатаграфаваць іх і пагутарыць.
У аграгарадку Струга жыў да 2013 года работнік лясніцтва Шынкарэвіч Дзмітрый Іванавіч. Яму пашчасціла выжыць у той вайне. Ды пачалося пасляваеннае жыццё, і на рукі таго пакалення выпала цяжкая доля: прыбраць разбуранае і навесці парадак на месцах знішчанага, адбудаваць жытло і калгасы, саўгасы і МТС, заводы і фабрыкі, бальніцы і ФАПы, дарогі і масты, слупы электраліній і агароджы, пасадзіць дрэвы і пракласці тратуары, узвесці клубы і школы, навучальныя ўстановы і музеі, паштовыя аддзяленні і лазні.

У сумнавядомай гіганцкай катлавіне ўрочышча Стасіна каля Манькавіч 11 верасня 1942 года знайшлі апошняе прыстанішча 12 790 чалавек. Ва ўрочышчы Хіноўск нашага ж раёна ў 1941 і 1942 гадах пахаваны сем тысяч вязняў. Калі сказаць дакладна, то зусім не пахаваныя, а зверскім чынам забітыя і не па-чалавечы закапаныя фашыстамі бязвінныя чалавечыя душы.
Жыве ў вёсцы Манькавічы сведка трагедыі ва ўрочышчы Стасіна. Тады яму было 13. Гэта Козел Барыс Дзмітрыевіч. Работа фотакарэспандэнта раённай газеты дапамагла зберагчы ў «Навінах Палесся» яго вобраз. Ён і зараз памятае тыя тры дні, што працягваўся расстрэл…

У Давыд-Гарадку да 2012 года жыў Аляксей Аляксеевіч Туравец, які таксама прайшоў усю вайну і завяршыў яе каравульным на вядомым Нюрнбергскім працэсе, на якім народы свету судзілі галоўных фашыстаў. Вось што пісаў Барыс Палявой, тады ваенны карэспандэнт, у артыкуре «Страж трибунала» часопіса «Огонёк»:
«Почётные караулы у здания Международного военного трибунала, где народы судят немецкий фашизм, меняются каждый день. Армии, победившие фашизм, выставляют для этой службы своих лучших солдат. Но ни один из караулов не привлекает такого внимания международной общественности и прессы, не собирает столько зрителей, как наши красноармейцы…
…Сквозь решётку с любопытством и почтением смотрят прохожие и даже председательствующий Трибунала лорд Лоуренс, не раз уже за время суда бывший свидетелем этой сцены, останавливается на порожке машины, чтобы полюбоваться на развод советского караула…


…Часовые стоят застывшие, точно каменные, с глазами, устремлёнными вперёд, и только в уголках этих глаз, где-то в самой глубине, сверкают искорки юмора и гордости: юмора – по поводу непривычной советскому человеку суетни и ажиотажа, гордости – за свой мундир, мундир армии, завоевавшей во всём мире такую славу, за свою красную пятиконечную звезду на фуражке, ставшую теперь символом непобедимой воинской мощи и доблести…
…Вторая мировая война была величайшим испытанием духовных и моральных сил всего человечества. И в этом великом испытании советский народ показал такую непревзойдённую стойкость, такую любовь к своей Отчизне, такой эпический героизм и такое несокрушимое единство, как ни один из народов мира. На земле нашлась лишь одна армия, которая в великом единоборстве смогла не только остановить, но и разбить гигантскую фашистскую военную машину, совершившую свой страшный и неудержимый марш по странам Европы.
…Вот почему в Нюрнберге, где история дописывает последнюю позорную страницу фашизма, такое простое и обыденное воинское дело, как смена почётного караула у парадного подъезда Трибунала, вырастает порой в целую демонстрацию дружбы, любви и уважения народа к армии-победительнице».
Без ведаў пра мінулае будучыня губляе свой сэнс. Мы бачым далёка толькі тады, калі стаім на плячах гігантаў. Словы і дзеянні папярэдніх пакаленняў трэба памятаць. Нават калі зазірнуць у Біблію, можна прачытаць: «Нет больше той любви, чем положить жизнь свою за друзей».
Гэта вышэйшае дасягненне чалавечнасці – адрачэнне ад свайго дзеля іншага чалавека. Любоў, якая ўяўляе максімальную сваю якасць.
Мы будзем памятаць.
Уладзімір
Жылевіч
Фота аўтара

Автор публикации

не в сети 35 минут

admin

Комментарии: 1Публикации: 3542Регистрация: 17-05-2019

Обсуждение

Для отправки комментария Вам необходимо войти или зарегистрироваться.

Разработка сайта

Яндекс.Метрика