• ru
  • by
  • 19 апреля

    USD

    EUR

    Столин

    5C

    На абноўленых помніках у вёсках Сямігосцічы і Стахава імёнаў стане больш

    02.04.2019

    382

    0

    Rate this post

    Сёлета запланаваны рамонт помнікаў землякам, якія загінулі ці прапалі без вестак у гады Вялікай Айчыннай вайны, у вёсках Сямігосцічы Альшанскага сельсавета і Стахава Плотніцкага сельсавета.
    На цяперашні момант на мемарыяльных плітах увекавечаны імёны 50 аднавяскоўцаў у Сямігосцічах і 80 – у Стахаве. І перш чым абнавіць помнікі, вырашана праверыць і ўстанавіць дакладную колькасць людзей, якія змагаліся за перамогу на франтах Вялікай Айчыннай ці былі расстраляны нямецка-фашысцкімі карнікамі.
    Метадыстам па ахове гісторыка-культурнай спадчыны аддзела культуры райвыканкама Аляксандрам Марушкам сумесна з раённым ваенным камісарыятам разгледжаны дакументы, якія знаходзяцца на пастаянным захоўванні ў Міністэрстве абароны Расійскай Федэрацыі (сайт “АБД-мемарыял”), у Пінскім занальным архіве, у раённым камісарыяце (алфавітныя кнігі па ўліку, выдачы паведамленняў, а таксама копіі пасведчанняў аб смерці), звесткі з гісторыка-дакументальнай хронікі “Памяць. Столінскі раён”.
    Пры вывучэнні архіўных дакументаў былі ўстаноўлены новыя 16 імёнаў ваеннаслужачых і 17 – мірных жыхароў вёскі Сямігосцічы, якія загінулі ці прапалі без вестак у гады Вялікай Айчыннай вайны. Нагадаем іх імёны.
    Воіны-землякі:
    1. Андрайчук Іосіф Раманавіч 1917 г. н.
    2. Андрайчук Ціт Васільевіч 1910 г. н.
    3. Губко Іосіф Іванавіч (год нараджэння невядомы)
    4. Драпей Мікалай Сцяпанавіч 1921 г. н.
    5. Картыннік Аляксандр Андрэевіч 1910 г. н.
    6. Козел Васіль Пятровіч 1913 г. н.
    7. Карняйчук Адам Васільевіч 1915 г. н.
    8. Літвін Рыгор Канстанцінавіч 1927 г. н.
    9. Акостка Адам Міхайлавіч 1910 г. н.
    10. Арлянін Станіслаў Васільевіч 1922 г. н.
    11. Арлянін Сцяпан Васільевіч 1919 г. н.
    12. Пінчук Акім Пятровіч 1921 г. н.
    13. Разановіч Іван Рыгоравіч 1904 г. н.
    14. Цупік Фёдар Пятровіч 1901 г. н.
    15. Шпакоўскі Ціт Васільевіч 1910 г. н.
    16. Юшкевіч Васіль Уладзіміравіч 1923 г. н.
    Мірныя жыхары в. Сямігосцічы – ахвяры фашысцкага тэрору:
    1. Грышкоў Васіль 1907 г. н.
    2. Драпей Фёдар Іванавіч 1898 г. н.
    3. Жогаль Сцяпан Канстанцінавіч 1918 г. н.
    4. Жогаль Фёдар Мацвеевіч 1891 г. н.
    5. Разановіч Аляксей 1901 г. н.
    6. Разановіч Пётр 1924 г. н.
    7. Сычэвіч Марыя 1906 г. н.
    Мірныя жыхары яўрэйскай нацыянальнасці, якія жылі ў Сямігосцічах, ахвяры фашысцкіх карнікаў:
    1. Герчык Літман 1875 г. н.
    2. Герчык Мойша 1901 г. н.
    3. Герчык Рокша 1881 г. н.
    4. Герчык Хаім 1919 г. н.
    5. Літман Хаім 1879 г. н.
    6. Фельдман Іцка Міхелевіч 1916 г. н.
    7. Фельдман Міхель 1876 г. н.
    8. Фельдман Хаім 1919 г. н.
    9. Фельдман Хайка 1879 г. н.
    10. Фельдман Фейга 1913 г. н.
    Па вёсцы Стахава ў архівах былі дадаткова выяўлены імёны 18 землякоў, якія загінулі ці прапалі без вестак на франтах, а таксама імёны 13 мірных жыхароў, якія загінулі ад рук фашыстаў.
    Воіны-землякі:
    1. Бут-Гусаім Фёдар Цімафеевіч (год нараджэння невядомы)
    2. Вярэніч Аляксандр Сямёнавіч 1912 г. н.
    3. Вярэніч Васіль Лукіч 1919 г. н.
    4. Вярэніч Уладзімір Іванавіч 1921 г. н.
    5. Вярэніч Уладзімір Мацвеевіч 1919 г. н.
    6. Вярэніч Іван Пятровіч 1913 г. н.
    7. Вярэніч Лявонцій Рыгоравіч 1923 г. н.
    8. Вярэніч Лявонцій Кірылавіч 1907 г. н.
    9. Вярэніч Мікалай Мацвеевіч 1911 г. н.
    10. Вярэніч Мікалай Самуілавіч (год нараджэння невядомы)
    11. Вярэніч Фёдар Дзмітрыевіч (год нара-джэння невядомы)
    12. Гарагляд Рыгор Пятровіч 1898 г. н.
    13. Дэйлід Леанід Канстанцінавіч 1924 г. н.
    14. Дэйлід Міхаіл Сцяпанавіч 1914 г. н.
    15. Комар Васіль Іванавіч 1904 г. н.
    16. Комар Дзмітрый Паўлавіч 1901 г. н.
    17. Лебядзеўскі Ігнат Сцяпанавіч 1906 г. н.
    18. Лысюк Кірыл Фёдаравіч 1913 г. н.
    Мірныя жыхары в. Стахава, якія загінулі ў гады вайны:
    1. Вярэніч Васіль Максімавіч 1912 г. н.
    2. Вярэніч Васіль Мікалаевіч 1922 г. н.
    3. Вярэніч Васіль Сямёнавіч 1909 г. н.
    4. Вярэніч Іван Іванавіч 1905 г. н.
    5. Вярэніч Іосіф Максімавіч 1919 г. н.
    6. Вярэніч Мікіта Фёдаравіч 1903 г. н.
    7. Гарагляд Міхаіл Фёдаравіч 1911 г. н.
    8. Комар Уладзімір Дзмітрыевіч 1905 г. н.
    9. Качаноўскі Міхаіл Іванавіч 1909 г. н.
    10. Ляўчук Павел Фаміч 1897 г. н.
    11. Лысюк Сцяфан Пятровіч 1911 г. н.
    12. Апанасовіч Іван Дзмітрыевіч 1910 г. н.
    13. Руд Васіль Іванавіч 1926 г. н.
    Па кожным устаноўленым прозвішчы воінаў ёсць звесткі пра месца прызыву, воінскае званне, месца службы, гібелі і пахавання, а таксама крыніца атрыманай інфармацыі.
    Раённай камісіяй па пытаннях увекавечання, пасяджэнне якой прайшло на чале з намеснікам старшыні раённага выканаўчага камітэта Сяргеем Сідарэвічам, прынята хадайніцтва аб дапаўненні мемарыяльных пліт помнікаў землякам у вёсках Сямігосцічы і Стахава згаданымі прозвішчамі.
    Галіна ГАШЧУК

    Обсуждение

    Для отправки комментария Вам необходимо войти или зарегистрироваться.

    Разработка сайта

    Техподдержка сайтаSAKURAWEB

    SEO-продвижение

    Яндекс.Метрика