• ru
  • by
  • 29 января

    USD

    EUR

    Столин

    -1C

    З Калядой!

    17.01.2023

    59

    0

    Rate this post
    Тэма патрыятычнага выхавання падрастаючага пакалення – адзін з важнейшых напрамкаў ва ўсіх установах адукацыі. Так і ў нашым Хорскім дзіцячым садку адбылася музычная забава «З Калядой».
    Далучэнне дзяцей дашкольнага ўзросту да нацыянальнай культуры праз абрадавыя святы – наша галоўная задача.
    Нягледзячы на тое, што па той бераг Гарыні праходзяць Давыд-Гарадоцкія «Конікі», у нашым садку, які аб’ядноўвае дзве вёскі Туры і Хорск, таксама прайшлі Каляды. Асабліва святочны настрой надала падрыхтоўка касцюмаў і дэкарацый, беларускіх вышыванак і сапраўдны стол гаспадыні, які складаўся выключна з беларускіх страў. Тут і дранікі,  і бульба ў мундзірах, і аўсяны кісель, і каша…
    Пачалося свята  з вершаваных радкоў В. Жуковіча «Цудоўныя святы». Прыйшлі і Козачка, і Мядзведзюхна  (Дамініка Краскоўская і Аляксандр Краўцоў), а прывёў  іх Павадыр (выхавальніца садка Ірына Дранец). А Цыганка (помочнік выхавальніка Ніна Бакунец) як пачала танцаваць, дык усе гледачы пайшлі ў пляс. Калядоўшчыкі і спявалі, і гулялі ў беларускія народныя гульні «Дудка – весялуха», «Вясёлы бубен», «Хустачка», «Го-го, каза шэрая». «Гарэлі» каблукі ў Гаспадыні ад танцаў.
    У завяршэнні мерапрыемства Цыганка ўсім паваражыла. Якія ж калядкі без варажбы?
    Вельмі ярка, весела, цікава прайшла забава. Гаспадыня ўсім раздала гасцінцы, падзякавала за віншаванні.
    Правядзенне такіх мерапрыемстваў дае магчымасць кожнаму дзіцяці зразумець душу беларусаў праз гісторыю, культуру сваіх землякоў, ведаць свае карані, як жылі дзяды і прадзеды, якія яны спявалі песні менавіта ў сваёй мясцовасці.
    Наталія Машлякевіч,
    выхавальнік Хорскага
    дзіцячага садка

    Автор публикации

    не в сети 3 дня

    admin

    Комментарии: 1Публикации: 11610Регистрация: 17-05-2019

    Обсуждение

    Для отправки комментария Вам необходимо войти или зарегистрироваться.

    Разработка сайта

    SEO-продвижение

    Яндекс.Метрика