• ru
  • by
  • 23 июня

    USD

    EUR

    Столин

    20C

    Спявала душа народная

    04.06.2021

    109

    0

    У рамках заключнага тура агляду-конкурсу дзіцячых фальклорных калектываў Брэсцкай вобласці ў вёсцы Бездзеж Драгічынскага раёна прайшло абласное свята-конкурс фальклорнага мастацтва «Таночак».


    У ліку ўдзельнікаў фальклорнага свята і творчыя калектывы з нашага раёна – гэта ўзорнае аб’яднанне аматараў фальклору «Згадка» Мачульскага сельскага дома фальклору (кіраўнік Ірына Ляшкевіч) і ўзорны ансамбль фальклорнага танца «Ніва» Рамельскага ЦСКіВЧ (кіраўнік Васіль Ільінскі).
    Узорнае аб’яднанне аматараў фальклору «Згадка» расказала пра сваю малую радзіму праз абрадавыя песні, казкі, танцы. Ох, і багаты на таленты наш палескі край! У гэтым дапамагла ўпэўніцца дэлегацыя нашага раёна, збіральнікі і захавальнікі народнага багацця – фальклору са Століншчыны.
    Удзельніца аб’яднання Вікторыя Кірэчка выступіла з песняй «Да ўжэ й гэй вясна» і была ўзнагароджана дыпломам другой ступені ў намінацыі «Сольныя спевы».
    Гледачы высока ацанілі выкананне «Згадкай» абрадавай песні «Гэй васна, гэй красна».
    Вікторыя Кірэчка, Марыя Дубіна, Вераніка Ляшкевіч, Жанна Шпакевіч, Надзея Хвясечка, Ілона Ляшкевіч і Дар’я Колбік сталі лепшымі ў намінацыі «Ансамблевыя спевы». Калектыў узнагаро-джаны дыпломам першай ступені.
    Члены журы адзначылі выканаўчае майстэрства Марыі Дубіна, якая расказала казку «Пра лянівую жонку».
    Годна заявіў пра сябе ўзорны ансамбль фальклорнага танца «Ніва». Акрамя прыемных уражанняў ад мерапрыемства, яны таксама атрымалі чарговую ўзнагароду (дыплом удзельнікаў), якіх ужо нямала ў скарбонцы калектыву.
    На свяце працаваў Горад майстроў, былі арганізаваны выстаўка-продаж сувенірных вырабаў майстроў народнай творчасці, дэгустацыя страў нацыянальнай кухні і інш. Работнікі Фядорскага сельскага дома культуры Святлана Гунько і Вале Пераходзька прадставілі свае вырабы.
    Людміла
    КАСПЯРОВІЧ

    Автор публикации

    не в сети 9 часов

    admin

    Комментарии: 1Публикации: 5337Регистрация: 17-05-2019

    Обсуждение

    Для отправки комментария Вам необходимо войти или зарегистрироваться.

    Разработка сайта

    Яндекс.Метрика