14 августа

USD

EUR

Столин

10C

Напярэдадні Дня Перамогі ў Давыд-Гарадку святочна павіншавалі ветэрана вялікай Айчыннай вайны Міхаіла Дзіся

09.05.2020

277

0

Напярэдадні Дня Перамогі ў Давыд-Гарадку святочна павіншавалі ветэрана вялікай Айчыннай вайны Міхаіла Дзіся. На плошчу Давыда ён прыйшоў разам з дочкамі Нінай і Валянцінай і ўнучкамі Наталляй і Святланай. З віншавальнымі словамі выступіў намеснік старшыні Давыд-Гарадоцкага гарадского выканаўчага камітэта Валерый Кавалец, які ўручыў юбілейны медаль «75 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гадоў” і падарункі дочкам ветэрана. Таксама павіншаваў ветэрана намеснік старшыні Столінскага раённага выканаўчага камітэта Міхаіл Несцяровіч. Ён пажадаў ветэрану здароўя і прыемных падзей і таксама ўручыў падарункі. Дзякавалі за перамогу старшыня ветэранскай арганізацыі г. Давыд-Гарадка Генадзь Басавец, настаўнік гісторыі Людміла Казялко і ўсе, хто прысутнічаў на плошчы. А музычныя падарункі выканалі заслужаны аматарскі калектыў «Выцінанка» і Міхаіл Сеген.

Автор публикации

не в сети 12 часов

admin

Комментарии: 1Публикации: 3389Регистрация: 17-05-2019

Обсуждение

Для отправки комментария Вам необходимо войти или зарегистрироваться.

Разработка сайта

Яндекс.Метрика