3 декабря

USD

EUR

Столин

1C

Любоў да роднага краю прынесла перамогу

20.11.2020

110

0

У г. Магілёве адбыўся ІІІ Рэспубліканскі шматжанравы конкурс-фестываль творчасці «RoskvitBY« у фармаце дыстанцыйнага ўдзелу. Лаўрэатамі ў намінацыі «Выяўленчае мастацтва» сталі дзве таленавітыя дзяўчынкі – навучэнкі Столінскай дзіцячай школы мастацтваў Ганна Сенькавец і Вікторыя Бараноўская.
Падзячным лістом за асабісты ўклад у культурнае, маральнае і эстэтычнае выхаванне падрастаючага пакалення ўзнагароджана іх настаўнік Крысціна Строк. Юныя мастачкі вучацца ў Белавушскай сярэдняй школе: Ганна ходзіць у восьмы клас, Вікторыя – у дзявяты.
Заняткі класа выяўленчага мастацтва праходзяць у мясцовым Доме культуры. Сёлетні навучальны год для дзяўчынак – выпускны. Іх захапленне пачыналася з простага змалёўвання прыгожых карцінак з часопісаў, занатоўвання на паперы прыгожых пейзажаў. І калі настаўнік Столінскай дзіцячай школы мастацтваў Крысціна Сяргееўна прый-шла ў школу з мэтай прафарыентацыі – ахвотна запісаліся і вось ужо пяць гадоў вывучаюць малюнак, жывапіс, кампазіцыю, графічныя прыёмы; знаёмяцца з гісторыяй мастацтва старажытнага свету да нашых дзён; наведваюць выставачную залу ў Століне, дзе экспануюцца работы як прафесійных, так і самадзейных мастакоў.
На рэспубліканскі конкурс Аня адправіла работу «Родныя мясціны», дзе адлюстравала мясцовую царкву, і атрымала дыплом лаўрэата ІІ ступені.
Славутасць Століншчыны – «Сядзіба Алешаў» у Нова-Беражноўскім парку – і на малюнку Вікторыі, якая адзначана дыпломам лаўрэата ІІІ ступені.
Абедзве дзяўчынкі ўжо маюць вопыт перамогі ў мастацкіх конкурсах. У мінулым годзе Ганна Сенькавец заняла трэцяе месца ў конкурсе па тэме «Архітэктура Піншчыны». А Вікторыя Бараноўская ўдастоена трэцяга месца ва ўзроставай катэгорыі 14-17 гадоў у другім этапе абласнога конкурсу выяўленчага мастацтва «Арт-палітра», які прайшоў пятага лістапада ў Пінскім каледжы мастацтваў.
Цікаўлюся, ці мараць дзяўчынкі ў будучыні звязаць свой лёс з выяўленчым мастацтвам. Усмешлівая Аня адказвае, што пакуль не думала над гэтым. А сур’ёзная Вікторыя марыць аб прафесіі графічнага дызайнера, да таго ж яна займаецца ў музычнай школе па класе фартэпіяна.
І хаця цяперашнія канкурсанткі яшчэ дакладна не вызначыліся з прафесійным шляхам, іх заняткі творчасцю і ўменне бачыць прыгажосць вакол сябе прынясуць толькі карысць.


Галіна ГАШЧУК
Фота аўтара

Автор публикации

не в сети 21 минута

admin

Комментарии: 1Публикации: 3890Регистрация: 17-05-2019

Обсуждение

Для отправки комментария Вам необходимо войти или зарегистрироваться.

Разработка сайта

Яндекс.Метрика