• ru
  • by
  • 23 октября

    USD

    EUR

    Столин

    7C

    Да Дня работнікаў культуры: Няхай жыве песня!

    08.10.2021

    178

    0

    У кожнага чалавека ёсць любімы занятак. А калі ён яшчэ і прафесія – пашанцавала ўдвайне. Вось як Ірыне Вабішчэвіч – метадысту метадычнага цэнтра па аматарскіх аб’яднаннях ДУК «Столінская клубная сістэма». Для яе вернай сяброўкай па жыцці стала песня.
    Калісьці, маленькай дзяўчынкай, любіла са сваёй бабуляй Ірынай хадзіць на вячоркі. Бабуля –жанчына была знакамітая і паважаная ў родным Ніжнім Церабяжове. У царкоўным хоры спявала, а таксама на розных прычынах. Даўно няма бабулі на гэтым свеце, затое працягваюць жыць песні, якія яна спявала. Яшчэ вучаніцай Ірына надумала паступаць туды, дзе вучаць спяваць прафесійна. Бацькі не перашкаджалі, бачылі, што гэта ёй па сэрцы. У школе яна была заўсёды з мікрафонам, удзельнічала ў культурным жыцці роднай вёскі. Тады гэта было яшчэ як прэстыжна, і не кожнаму дазвалялася выходзіць на сцэну. Толькі таму, хто гэтай сцэнай жыве. А Ірына жыла.
    У 1994 годзе яна скончыла Гродзенскае вучылішча мастацтваў і ўжо дыпламаваным спецыялістам вярнулася на радзіму. Першае рабочае месца – Рэчыцкі гарадскі дом культуры. Як сама гаворыць, прайшла шлях ад нізу да самага верху. Была і культурным арганізатарам, і ўзначальвала ўстанову некалькі гадоў. Маладога спецыяліста цёпла прынялі ў калектыве. Галіну Прыгодзіч, Валянціну Палхоўскую, Зою Пашкевіч – мая суразмоўца лічыць сваімі настаўнікамі. Яна бачыла перад сабой прыклад поўнай самааддачы, прафесіяналізму і ўлюбёнасці ў работу. І таксама ўлюбілася.
    Усяго 17 гадоў Ірына Міхайлаўна працавала ў Рэчыцы. А з 2011 года ёй прапанавалі пасаду метадыста цэнтра. Вырашыла згадзіцца. Але з песняй не развіталася.
    На працягу сямі гадоў паралельна ўзначальвала калектыў «Гарынскія папрадухі». Ён быў добрым яе знаёмым, бо яшчэ дзяўчынай спявала ў ім. Спявалі самыя розныя песні, у асноўным народныя альбо з рэпертуару іншых калектываў краіны. З гастролямі аб’ездзілі ўвесь раён і іншыя, а таксама былі ў замежжы. Ірына Міхайлаўна стаяла ля вытокаў узнікнення клуба аматараў песні «Ярок». Усюды паспявала спяваць.
    Зараз у Ірыны Вабішчэвіч важная місія – не даць знікнуць аматарскай творчасці. Таму для аматарскіх калектываў пастаянна праводзяцца семінары, сустрэчы, конкурсы. Бядуе, што маладое пакаленне не спяшаецца захоўваць народны скарб – песню. Калі раней тэксты і мелодыя перадаваліся з вуснаў у вусны, то цяпер хіба толькі, калі пашукаюць у інтэрнэце. А гэта недапушчальна, бо пакрысе знікае пакаленне, якому песня перадалася ў спадчыну ад бабуль і маці.
    А пакуль жыве народная песня – жыве народ. У нас ёсць што паказаць і пра што расказаць. У кожнай вёсачцы, у кожным куточку ёсць свая самабытная адметнасць, так мовіць, свая разынка. Дзякуе тым людзям, якія хварэюць за свае калектывы. Гэта відавочна, бо спяваць без душы не атрымаецца.
    У гэтай прыгожай жанчыны – прыгожая сям’я. Муж Віталь – начальнік раённай інспекцыі па падатках і зборах. Сын Арцём скончыў БНТУ, стаў інжынерам. Сваё жыццё Ірына Вабішчэвіч лічыць годным, бо яна займаецца любімай справай. Бывае, спявае яна і на кухні, проста для душы, пакуль займаецца выпяканнем салодкага. Кулінарыя – таксама яе захапленне. Абажае вясну, калі прырода прачынаецца.
    Вельмі хоча зноў пабываць на сваім любімым Чорным моры. Раней штогод ездзілі з сям’ёй, а апошнія два гады іх разлучыла пандэмія. Але і сваю краіну лічыць самай прыгожай і непаўторнай. Як і яе песні, якія не павінны змаўкаць.
    Ганна
    МЕЛЬНІК

    Автор публикации

    не в сети 20 часов

    admin

    Комментарии: 1Публикации: 6345Регистрация: 17-05-2019

    Обсуждение

    Для отправки комментария Вам необходимо войти или зарегистрироваться.

    Разработка сайта

    Яндекс.Метрика