• ru
  • by
  • 4 октября

    USD

    EUR

    Столин

    10C

    Заўсёды дабівалася праўды

    29.04.2022

    151

    0

    Rate this post

    Жыхарка Століна Любоў Трошка 28 красавіка сустрэла 90-годдзе
    – Зусім не веру, што мне столькі гадоў, – вітае мяне юбілярка ў сваім доме з чырвонай зоркай па вуліцы Інтэрнацынальнай.
    Раблю высновы, што перада мной цікавая жанчына з пачуццём гумару. Відаць, што гаспадыня цудоўная і выглядае на свае гады прывабна. І гэта нягледзячы на тое, што зусім нялёгкім быў яе жыццёвы шлях. Самым галоўным выпрабаваннем стала вайна.

    Замест дома – зямлянка
    – Мне было 10 гадоў, як пачалася вайна. Мой бацька Іван Тарасевіч – быў партызанам і «добрыя людзі» данеслі пра гэта немцам, якія акупіравалі наш горад. Мы былі вымушаны пакінуць свой дом і хавацца. Маці ўзяла мяне, сястру Веру і браціка Пецю, якому было два гады ад роду, і пайшлі ў Варанёўскі лес. У лесе жылі ў зямлянках улетку, а зімой начавалі ў мясцовых жыхароў. Ведаеце, нас прымалі ўсюды, адзін аднаму дапамагалі. Хоць ведалі, што каб праведалі немцы, растралялі б і нас, як сям’ю партызана, і тых, хто нас пусціў. Мы ўсе перахварэлі тыфам, толькі маці мінула гэтая зараза. Бацька зрэдку наведваў нас, але і то ненадоўга. Адзення не было, нам з парашутаў сукенкі пашылі. Два гады так мучыліся – да самага вызвалення Століна. Але, дзякаваць Богу, усе выжылі. Пасля вайны яшчэ сястрычка Марыя нарадзілася. Перамога далася нашаму народу вельмі дарагой цаной, берагчы яе трэба, як зрэнку вока.

    Юнацтва – у цяжкай рабоце
    Пасляваеннае жыццё было складаным. Калектывізацыя, а наш бацька стаў старшынёй калгаса «Трэцяя пяцігодка». Ён быў настойлівы і строгі, нічога не баяўся. Зразумела, першы час яго не любілі, нашу хату чатыры разы падпальвалі. Але потым, калі гаспадарка стала адной з лепшых, паважаць пачалі.
    Мы вельмі многа працавалі. Бяднота была такая, што кавалку хлеба былі радыя. Затое пад мірным небам спалі.

    Каханне і сям’я
    Мне пашанцавала сустрэць сваё каханне адзін раз і назаўсёды. Мой Емельян быў родам з Гомельшчыны, з Ельскага раёна. Пазнаёміліся, калі ён прыязджаў да брата. Старэйшы за мяне амаль на дзевяць гадоў, франтавік. З 1943 па 1944 годы быў разведчыкам у партызанскім атрадзе Будзённага ІІ Магілёўскага аб’яднання, потым стаў стралком. Двойчы цяжка ранены. Меў пасведчанне інваліда вайны. Узнагароджаны медалем «За перамогу над Германіяй». Калі ён расказваў пра вайну, то перапыняла, маўляў, мне сваёй вайны хапіла. Не хацела зноў тыя жахі прыгадваць, хацелася жыць будучыняй, а не мінулым. Тым больш такім мінулым, дзе смерць і гора.

    Любіла сваю работу
    Я была бойкая дзяўчына, за любую работу хапалася. Закончыла вячэрнюю школу, была сакратаром камсамольскай арганізацыі. У 1953-м уладкавалася ў камунгас, цяперашняя ЖКГ. Была касірам у бані, а потым амаль 40 гадоў працавала ў гасцініцы. Яшчэ дома заўжды гаспадарку трымала вялікую – кароў, свіней, курэй. Нават атрымала грамату за тое, што найбольш свініны здала гарспажыўтаварыству. А мой муж працаваў у аўтапарку, на запраўцы адпускаў паліва. Ён быў заўзяты работнік, у гэтым мы з ім падобныя.
    Мне прыемна, што цанілі і ў прафесійным сэнсе. Мой фота-здымак вісеў на абласной Дошцы гонару, двойчы ўзнагароджана ганаровай граматай, маю пасведчанне ветэрана працы.

    Дзеці і ўнукі
    У нас з мужам нарадзіліся дзве дачкі. Тамара жыве ў Навасібірску, была галоўным інжынерам будтрэста. А малодшая Валянціна ў Івацэвічах, мае дваіх дзяцей і ўнучку Паліну. Да мяне прызджаюць не надта часта, у кожнага свае клопаты, я разумею. Майго Емельяна няма ўжо 10 гадоў, якраз паспелі залатое вяселле адзначыць. Сумую без яго, усё ж добра, калі ў старасці ёсць чалавек, з якім пагаварыць можна. Але затое мяне не забываюць сяброўкі, завітваюць. Гляджу тэлевізар і многа чытаю, асабліва раёнку люблю. Бадай, я – самая старэйшая яе прыхільніца.

    Вера ў Бога
    Пасля таго, як я пайшла на заслужаны адпачынак, была касірам у царкоўнай лаўцы больш за 10 гадоў. Не магла сядзець без справы. Я заўсёды дабівалася праўды, бо ў ёй сіла. Калі табе няма чаго хаваць, то няма чаго баяцца. Шкада, што гады так хутка прабеглі, таму заклікаю маладых – шануйце кожны дзень свайго жыцця, старанна працуйце на карысць сабе і радзіме і памятайце, што самае дарагое – гэта мір і здароўе.

    Хоць Любоў Іванаўну я бачыла ўпершыню, але такое адчуванне, што ведала ўсё жыццё. Таму шчыра далучаюся да віншаванняў. Беражы вас Бог!
    Ганна
    МЕЛЬНІК
    Фота аўтара

    Автор публикации

    не в сети 44 минуты

    admin

    Комментарии: 1Публикации: 10820Регистрация: 17-05-2019

    Обсуждение

    Для отправки комментария Вам необходимо войти или зарегистрироваться.

    Разработка сайта

    SEO-продвижение

    Яндекс.Метрика