• ru
  • by
  • 20 сентября

    USD

    EUR

    Столин

    6C

    Вуліца 17 Верасня

    10.09.2021

    122

    0

    На старонках газеты пастаянна з’яўляюцца матэрыялы, у якіх мы расказваем чытачам, чаму менавіта 17 верасня мы ўпершыню будзем адзначаць Дзень народнага адзінства.
    У многіх населеных пунктах ёсць вуліцы 17 Верасня. У Давыд-Гарадку на гэтай вуліцы жывуць Мікалай і Таццяна Матусевічы. Пацікавілася ў іх, што яны ведаюць пра гэтую дату.
    – У гэты дзень адбылася значная падзея для нашай краіны – ўз’яднанне Заходняй і Усходняй Беларусі. Раней вуліца называлася Курортнай, паколькі тут быў гарадскі пляж. Цяперашнюю назву атрымала толькі пасля 1970 года, калі я ўжо вучыўся ў тэхнікуме, – расказвае Мікалай Васільевіч. – Дарэчы, на гэтай вуліцы жыў мой дзядуля Яфім і бацька Васіль, якія былі шаўцамі. У той час, калі Давыд-Гарадок быў пад Польшчай, бацька працаваў у палякаў. Прафесія шаўца тады была прэстыжнай і запатрабаванай, таму наша сям’я была не з бедных. Увогуле, гарадчукі заўсёды ўмелі зарабляць грошы. Праўда, у іх было намнога менш правоў, чым у палякаў, якія займалі кіруючыя пасады, валодалі прадпрыемствамі, аптэкамі, мелі многа зямлі.
    А беларусы займаліся абслуговай працай. Таму многія гарадчукі імкнуліся сябраваць з палякамі, каб быць у міласці. І нават падобнымі хацелі быць на палякаў, губляючы свае карані. Трэба ж было жыць.
    Бацькі добра ведалі польскую мову, паколькі вучылі яе ў школе. Я добра памятаю, што маці да апошняга пісала толькі на ёй. Але між сабой размаўлялі на мясцовым дыялекце. Калі адбылося ўз’яднанне і палякі з’ехалі з горада, гарадчукі сталі паўнапраўнымі жыхарамі свайго мястэчка. Яго росквіту перашкодзіла вайна, якая не мінула і нашу сям’ю. Бацька адправіўся на фронт, калі ў сям’і было трое старэйшых дзяцей. Паколькі ў яго была спецыяльнасць, ён займаўся рамонтам і пашывам абутку для салдат. Тры гады маці гадавала дзяцей. Вярнуўся ён толькі ў сярэдзіне лета 1945 года. Нарадзілася яшчэ трое дзяцей.
    Так атрымалася, што майму бацьку «пашчасціла» жыць у чатырох краінах. Нарадзіўся ён у 1914 годзе пры царскай уладзе. Юнацтва і маладосць пражыў пры Польшчы. Пасля ўз’яднання быў грамадзянінам СССР. Памёр ён у 1998 годзе, таму паспеў пажыць і ў незалежнай Беларусі. І вось што ён сказаў: добра жыць у той краіне, у якой ты адчуваеш сябе ЧАЛАВЕКАМ. І завяшчаў нам, сваім дзецям і ўнукам, не забываць, што свабода – гэта вялікае шчасце.
    Гутарыла
    Ганна
    МЕЛЬНІК

    Автор публикации

    не в сети 5 часов

    admin

    Комментарии: 1Публикации: 6007Регистрация: 17-05-2019

    Обсуждение

    Для отправки комментария Вам необходимо войти или зарегистрироваться.

    Разработка сайта

    Яндекс.Метрика