6 августа

USD

EUR

Столин

17C

У Дзень Вышыванкі першыя падарункі немаўлятам уручылі ў радзільным аддзяленні Давыд-Гарадоцкай бальніцы

06.07.2020

835

0

Напярэдадні Дня Незалежнасці прайшла агульнарэспубліканская акцыя – Дзень Вышыванкі. Першыя падарункі немаўлятам уручылі ў радзільным аддзяленні Давыд-Гарадоцкай бальніцы — філіяле Столінскай ЦРБ першы сакратар раённага камітэту грамадскага аб’яднання БРСМ Наталля Пашкевіч, галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Галіна Шугалевіч, а таксама валанцёр Наталля Вабішчэвіч.

Але самыя галоўныя падарункі – сваіх дзетак — жанчыны трымалі на руках. У Ганны Бондар з вёскі Лядзец  нарадзілася дачушка, якую дома чакаюць два старэйшыя браты. Вольга Карпцова з Вялікага Малешава таксама стала мамай дзяўчынкі. Другую дачку нарадзіла Аліна Мамайка з Альшан. А вось сыночкі з’явіліся ў сем’ях Валянціны Скрабейка з Альшан, Юліі Вайніловіч і Вікторыі Бандарчук са Століна.

Так атрымалася, што якраз у час нашага візіту нарадзілася яшчэ адно дзіцятка. Мамай хлопчыка вагой чатыры кілаграмы стала Аксана Палхоўская са Століна. Падарунак ёй перадалі крыху пазней.

Трэба дадаць, што радзільнае аддзяленне Давыд-Гарадоцкай бальніцы ў сувязі з пандэміяй з канца красавіка прымае цяжарных жанчын з усяго раёна. За мінулы месяц тут нарадзілася 50 немаўлят, што з’яўляецца абсалютным рэкордам. Зараз таксама ўсе палаты занятыя.

Таму будзе справядлівым адзначыць увесь калектыў. Прымаюць роды загадчык аддзялення Пётр Тукін, урачы-гінеколагі Тамара Кузьміч, Валерый Саўчанчык, Анжэла Тукіна, Аляксандра Марчук, Юлія Рабчэня, Анастасія Панько, а таксама акушэркі Валянціна Дранько-Майсюк, Святлана Калько, Аліна Галавач, Аксана Кулага, Алла Мігалевіч. У час родаў абавязкова прысутнічае ўрач-неанатолаг Ірына Лемяза, таму ёй не звыкаць прачынацца сярод ночы.

Даглядаюць за дзецьмі медыцынскія сёстры палаты навароджаных Людміла Дамашкевіч, Ларыса Патоцкая, Алена Савлук, Анжаліка Дабрынец, Вольга Ляшкевіч. Зладжана працуюць санітаркі Надзея Зубей, Яўгенія Ніканчук, Інна Васюковіч, Жанна Ханавец.  Кантралюе работу старшая медыцынская сястра аддзялення Тамара Стельмах. Смачна кормяць буфетчыцы Таісія Мазоль, Таццяна Сыса, а за ўсё неабходнае адказвае сястра-гаспадыня Алена Марчук.

Жанчыны, якія толькі рыхтуюцца да сустрэчы са сваімі дзеткамі і тыя, што ўжо сталі мамамі ў адзін голас дзякуюць усяму персаналу.

Нараджэнне дзіцяці – самы важны момант у жыцці. Мяркую, што гэтыя вышываначкі будуць ашчадна захоўвацца мамамі, як напамін пра шчаслівую падзею.

Ганна МЕЛЬНІК

Фота аўтара      

Автор публикации

не в сети 13 часов

admin

Комментарии: 1Публикации: 3348Регистрация: 17-05-2019

Обсуждение

Для отправки комментария Вам необходимо войти или зарегистрироваться.

Разработка сайта

Яндекс.Метрика