• ru
  • by
  • 20 сентября

    USD

    EUR

    Столин

    6C

    Традыцыйнае абласное свята – фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі «Дажынкі–2021»

    07.09.2021

    290

    0

    Традыцыйнае абласное свята – фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі «Дажынкі–2021» – прайшло ў гарадскім пасёлку Лагішын Пінскага раёна.

    Пераможцаў, гасцей вітаў старшыня Брэсцкага аблвыканкама Юрый Шулейка.
    Юрый Вітольдавіч адзначыў, што шлях да Дажынак, якія завяршаюць жніво, заўсёды доўгі і нялёгкі. Ды Брэстчына чарговы раз справілася з пастаўленымі задачамі і сабрала нядрэнны ўраджай.
    – Валавы збор збожжавых і зернебабовых – 1 мільён 176 тысяч тон, рапсу – 140 тысяч тон. У сярэднім з кожнага гектара атрымалі каля 35 цэнтнераў збожжа і 23 цэнтнеры рапсу. Усяго на ўборцы былі задзейнічаны больш за дзве тысячы дзвесце механізатараў і тысяча чатырыста вадзіцеляў, – сказаў кіраўнік вобласці.
    Губернатар выказаў словы шчырай падзякі ўсім – ад спецыялістаў да кіраўнікоў раёнаў і сельгаспрадпрыемстваў – за працавітасць, арганізаванасць і напорыстасць у працы на зямлі, за намаганні, прыкладзеныя для атрымання максімальна магчымага выніку.
    – Асаблівыя словы падзякі лідарам, рэгіёнам і сельгасарганізацыям, камбайнерам і вадзіцелям, якія дасягнулі вяршынь хлебаробскага майстэрства і сталі пераможцамі абласнога спаборніцтва, – адзначыў Юрый Шулейка.
    Лепшымі сярод раёнаў сталі Камянецкі, Жабінкаўскі і Брэсцкі. На першым месцы сярод сельгасарганізацый – «Савушкіна пушча» і «Макарава-Агра» Камянецкага раёна.
    – Разам мы робім адну вялікую справу – працуем дзеля нашых людзей, нашай Брэстчыны і роднай Беларусі! А будзе хлеб – будзе і мір, і дастатак у сем’ях, – завяршыў старшыня аблвыканкама.
    Віншавальны адрас ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі да ўсіх удзельнікаў свята агучыў кіраўнік справамі Прэзідэнта, упаўнаважаны прадстаўнік Кіраўніка дзяржавы па Брэсцкай вобласці Валерый Іваноў.
    На святочную сцэну падымаліся лепшыя з лепшых працаўнікоў аграрнай сферы. Прыемна, што сярод іх былі і прадстаўнікі Століншчыны.
    Ганаровай граматай Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь узнагароджаны дырэктар КСУП «Відзіборскі» Сяргей Пашкевіч.
    У намінацыі «Галоўныя аграномы, галоўныя інжынеры сельгасарганізацый, якія атрымалі найбольшы выхад збожжа на бала-гектар ворных земляў» першае месца ў галоўнага агранома УП «Рубельскі» Васілія Гляда і другое месца – у галоўнага інжынера СВК «Фядорскі» Мікалая Агафонава.
    Сярод вадзіцеляў транспартных сродкаў на адвозцы збожжа першае месца ў вадзіцеля КСУП «Рухчанскі» Лявонція Калба. У ліку пераможцаў сярод маладых вадзіцеляў – Генадзь Яхнавец з КУВП «Манькавічы».
    Пераможцам рэспубліканскага агляду-конкурсу па добраўпарадкаванні машынных двароў, гатоўнасці рамонтна-абслуговых баз да работы ў зімовых умовах і МТП да палявых работ стаў СВК «Фядорскі» (старшыня Рыгор Дзямко).
    Ганаровай граматай Брэсцкага абласнога аб’яднання прафсаюзаў за дасягненне высокіх паказчыкаў на ўборцы ўраджаю збожжавых і зернебабовых культур сярод сямейных экіпажаў пераможцамі сталі старшы камбайнер і камбайнер з КСУП «Відзіборскі» Юрый і Ілья Неўдахі адпаведна.
    Нагрудны знак «За заслугі» Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу ўручаны старшыні Столінскага райвыканкама Рыгору Пратасавіцкаму.
    Вельмі прыемна, што Столінскі раён стаў пераможцам агляду-конкурсу «Землекарыстанне высокай культуры земляробства, добраўпарадкаванне машынных двароў, жывёлагадоўчых ферм і комплексаў».
    Да святкавання абласных Дажынак свае прэзентацыі падрыхтавалі Гарынскі камбінат будаўнічых матэрыялаў і ТАА «Рольнік». Прычым, у час агляду выставак старшыня Брэсцкага аблвыканкама Юрый Шулейка адзначыў, што дамы, пабудаваныя з нашай цэглы, будуць служыць сваім гаспадарам не адзін дзясятак гадоў. А таксама станоўча адгукнуўся пра якасць цэглы.
    На свяце своеасаблівы сялянскі падворачак прадставіў і Столінскі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці на чале з дырэктарам Рыгорам Казубоўскім.
    Нельга не сказаць і пра тое, што культуру Століншчыны на Дажынках праслаўляў заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь ансамбль народнай музыкі «Выцінанка».
    Свой яскравы след пакінулі ў Лагішыне і нашы камунальнікі ў выглядзе цудоўнай клумбы з гербам Століна (ніжні здымак).
    …Да позняга часу спяваў, шумеў, гуляў кірмаш. На любы густ было і прысмакаў, і музыкі.
    Наступным месцам правядзення абласнога фестывалю «Дажынкі» стануць Целяханы.


    Алена
    КЛІМУШКА
    Фота аўтара

    Автор публикации

    не в сети 4 часа

    admin

    Комментарии: 1Публикации: 6007Регистрация: 17-05-2019

    Обсуждение

    Для отправки комментария Вам необходимо войти или зарегистрироваться.

    Разработка сайта

    Яндекс.Метрика