8 августа

USD

EUR

Столин

26C

Сям’я Філановічаў з аг. Рубель занялі другое месца ў вобласці ў праекце «Уладар сяла»

09.07.2020

883

0

У абласным этапе рэспубліканскага сямейнага сельскагаспадарчага праекта «Уладар сяла», які праходзіў у анлайн-фармаце, прынялі ўдзел 14 сем’яў з розных сельскіх населеных пунктаў. Наш раён прадстаўляла сям’я Філановічаў з аг. Рубель.
Канкурсанты падрыхтавалі відэаролікі пра свой сямейны быт, падворак, гаспадарку. Яны агучылі кулінарныя здольнасці і любімыя стравы, захапленні і асноўны занятак кожнага члена сям’і, падзяліліся з іншымі планамі на будучыню і расказалі пра любоў да зямлі, нястомную працу і вырошчванне агародніны. А таксама напісалі эсэ «Мая сям’я – самая лепшая».
Днямі журы конкурсу падвяло вынікі спаборніцтва маладых сем’яў, згодна з якімі Віктар і Святлана Філановічы разам са сваімі дзеткамі занялі другое месца ў вобласці.
Віншуем пераможцаў і жадаем новых поспехаў.

Автор публикации

не в сети 3 часа

admin

Комментарии: 1Публикации: 3366Регистрация: 17-05-2019

Обсуждение

Для отправки комментария Вам необходимо войти или зарегистрироваться.

Разработка сайта

Яндекс.Метрика